НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

НОВЫЯ "САЎКІ"

НОВЫЯ "САЎКІ"

У нас, у беларусаў, зьявілася яшчэ адна сацыяльная праблема. За гады лукашысцкага антынацыянальнага рэжыму і русіфікацыі вырасьлі новыя саўкі -- "невероятные". Новыя саўкі  нацэлены супраць рэжыму Лукашэнкі, але ні Беларуская Дзяржава, ні нацыя, ні нацыянальная мова ня маюць для іх перад гэтым значэньня.

Новы савок гатовы абваліць Лукашэнку і ягоны рэжым разам з дзяржавай і з усёй краінай (абы "сіняпалага" не было). Галоўнае -- ліквідаваць Лукашэнку, а там -- можна і з Расеяй дружыць.    Новы савок крычыць, каб Захад душыў Беларусь эканамічнымі санкцыямі, каб валілі ўсё, каб назвалі краіну "агрэсіўнай дзяржавай", каб прышыць рэпрэсаваным беларусам "калектыўную адказнасьць", каб пазачынялі межы і транспарт, і авія-лініі і г. д., каб задыхнулася ўсё разам з Лукашэнкам. Словам, увесь набор расейскай антыбеларускай палітыкі і прапаганды, у плянах якой рэальна  павінна задыхнуцца беларуская нацыя, а Лукашэнка якраз -- застанецца.   

Стары савецкі "савок" спарадзіў Лукашэнку і два пакаленьні жыў пры ім, ня думаючы. Што прыдумае новы савок -- невядома. Пакуль што ён нараджае хімеры.    

Толькі нацыянальна-вызвольная сіла Беларускага Адраджэньня будзе ў стане зьмесьці з грамадзтва гэтую плесьню. Галоўная надзея на тых, што засталіся ў Беларусі пад акупацыяй. Рыхтуймася і разумнеем, каб скарыстаць час, які настане!

25 ліпень 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Дадаць у: