НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

НУМАР НЯ ПРОЙДЗЕ

НУМАР НЯ ПРОЙДЗЕ

(Допіс для сяброў народнай партыі КХП--БНФ)

Гэты нумар ня пройдзе. Хай пакіне надзею на заўсёды.

Лукашэнка даў заданьне сваёй "палатцы" падрыхтаваць зьмены ў Крымінальны Кодэкс аб адмене сьмяротнага пакараньня за асабліва небясьпечныя злачынствы (у тым ліку і за злачынствы супраць чалавецтва, генацыд і г.д.).

І гэта задумаў узурпатар ўлады і забойца людзей. Ён ня ёсьць прэзыдэнтам, бо выбары сфальшаваныя, праведзеныя з парушэньнямі закону. Ён не прызнаны за прэзыдэнта ні народам, ні сьветам. Ягоная ўлада нелегітымная. Усе ягоныя "дэкрэты" і квазі-законы юрыдычна нікчэмныя і таксама нелегітымныя, і ня будуць прымацца пад увагу законнай уладай. Суд адбудзецца згодна законаў, прынятых да лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996-га году.

І вось забойца і здраднік замітусіўся, хоча пазьбегнуць сьмяротнага пакараньня. Тым часам паведамленьне БНС аб стварэньні Народнага трыбунала не адкінута. "Нюрнберг" не адкладзены. Мяркую таксама, што будзе ўтворана юрыдычная камісія Трыбунала, якая вызначыць якім мэтадам ажыцьцяўляецца эксклюзіўная кара сьмерці. Растрэльны пісталет, зь якога па загаду Лукашэнкі забівалі апанэнтаў ягонай улады, тут магчыма і не спатрэбіцца. Зло мусіць быць пакарана, а ахвяры адпомшчаны. У юрыспрудэнцыі гэта вынікае з непазьбежнасьці кары і называецца "няўнікнёнасьцю пакараньня" -- важны прынцып ў недапушчэньні панаваньня зла.

7 студзень 2021 г.                                  Зянон Пазьняк

narodnaja-partyja.org

Дадаць у: