(Замалёўкі з відэараду)
На "Юцюбе" зьмешчана відэа пра падонкаў у Курапатах. (https://www.youtube.com/watch?time_continue=1&v=chwEYvnDK1w ). На трактары пад выглядам трактарыста сядзіць "нагленькі" гэбісьцік у чорных аклярах. Ля руйнавальшчыкаў крыжоў стаіць Ніна Багінская зь Беларускім сьцягам і дыскутуе са спраўцамі, сароміць іх. Да трактара падыходзіць палкоўнік нібыта міліцыі і дае знак гэбісьціку рукой. Трактарыст-гэбіст "понял" і тут жа ўключае гучную вясёленькую музычку ды запальвае цыгарэтку. Журналісты абураюцца кашчунствам. Гэбісьцік -- нуль увагі. Багінская праходзіць міма трактара, спыняецца перад камэрай і пачынае даваць у косьці падонкам з музыкай на могілках. Палкоўнік ацэньвае сітуацыю і незаўважна дае знак рукой трактарысту-гэбісту. Музыка спыняецца.
Вось што робіцца цяпар у Курапатах -- скокі гэбоўскіх бесаў на касьцях забітых. Іх нават у робы рабочыя апранулі.
Дарэчы добра б ведаць прозьвішча падонка-палкоўніка. Ато схаваецца потым.
Пятніца, 5-04-2019. Зянон Пазьняк