Палітыка прэзыдэнта Трампа (унутраная і зьнешняя, не зважаю тут на папулізм) мне крыхунагадвае месцамі дзеяньні прэзыдэнта Джона Фіцджэральда Кэнэдзі -- пазьбяганьне ваенныхканфліктаў шляхам дыялогу, увага да пошлін, вяртаньне да даўняй нармальнасьці амэрыканскайсістэмнай дэмакратыі, але ўжо на рэспубліканскім узроўні. І што важна -- зьяўляюцца новыяактыўная асобы з сьвежымі думкамі і паводзінамі.
Даўно мы ня бачылі ў Белым Доме ЗША такіх пасьпяховых людзей. Напрыклад, прэс-сакратар прэзыдэнта выдатная спадарыня Karoline Leavitt -- гэта проста знаходка века (нічога
падобнага раней не было). Ініцыятыва Ілона Маска на службе дэмакратычнай дзяржавы (і яго групы мільярдэраў (!) -- гэта тэрапія для Амэрыкі (хоць і часовая, жорсткая і ня звыклая). Агульныпрынцып (мем) такі: дэмакратыя -- гэта не бюракратыя. Дарэчы, магчыма хто ня ведае,карыстаньне "Старлінк-ам" (400 мільёнаў даляраў у год) Ілон Маск асабіста ахвяраваў Украінебясплатна.
Вецер ў ветразі. Зычым шчысьця Амэрыцы. Можа ўсё атрымаецца ў рашучых людзей, якіяйдуць праз гадзючае поле. Але ў нас, беларусаў, сваё поле. І трэба нам будзе яго перайсьці.
Зянон Пазьняк,
2-ІV-2025
--------------------------------------------
ПОСТ СКРЫПТУМ. Новыя матар’ялы, апублікаваныя ў амэрыканскім друку ("Нью-Ёрк-Таймс"),аб кулісах вайны ва Украіне, сьведчаць аб разумнай і рацыянальнай пазыцыі Прэзыдэнта Трампа,аб яго абгрунтаванай ініцыятыве тэрміновага спыненьня ваенных дзеяньняў, аб яго рашучыхацэнках паводзінаў кіраўніцтва Украіны, Расеі, ролі Байдэна і інш. Бюракратычна-злачынны завал,што натварылі байданаўскія чыноўнікі на Украіне, прыходзіцца разграбаць Трампу. І ён робіцьгэта. Прэзыдэнт Трамп добра інфармаваны. 14-га сакавіка ў артыкуле "БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ"(перакладзены па-ангельску) я пісаў наступнае: "Усё, што робіць і што будзе рабіць прэзыдэнтТрамп, ідзе на карысьць Украіны і ўрэшце можа стаць яе паратункам. Нішто ня робіцца адразу, алепа-парадку." І гэта праўда.
Вымушаны ўпершыню папярэдзіць усіх "вялікіх знаўцаў палітыкі", "настрадамусаў" іначытаных маладзёнаў у ФБ, што пры малейшай зьнявазе майго імя на глебе нянавісьці да Трампа,абгаджваньні маёй асобы і хамстве буду (ад чаго звычайна ўстрымліваўся) тут жа выдаляць такіх зрэестру сяброў.