Заўважана, што пачалася сістэмная атака канторы на НВР "Вольная Беларусь" і на маю асобу. Маскалі адчулі пагрозу і пачалі актыўнасьць. Узбудзіліся "памыйкі аднаго акцёра" ў Інтэрнэце і журналісты -- самае пашыранае апірышча канторы ў прапагандзе варожых спраў. Асабліва сталі жангляваць загалоўкамі, бо загалоўкі чытаюць (хаця ў самым матар’яле зусім пра іншае). Напрыклад, загаловак: "Пазнякоўцы раскрытыкавалі Ціханоўскую за спачуванне ахвярам "Крокусу", хаця на гэтую тэму не было ніякіх заяваў (тым больш пра названага фігуранта). Але ж "тэлевізія" піша, непаважліва называючы беларускі рух "пазьнякоўцамі", -- гэта чытаюць.
Тут я заклікаў бы беларусаў уважліва назіраць. Узьнікае сітуацыя, калі агентура, якая яшчэ не спалілася, будзе паліцца. Цікавы працэс.
Што датычыць тэмы, то, магчыма, кантору ўзнэрваваў камэнтар Паўла Усава, выказаны ім, здаецца, у Фэйсбуку аб тым, што "група" (якую агучвае падстаўная асоба) не выказвае шкадаваньняў аб штодзённым (вось ужо тры гады) бамбаваньні Расеяй украінскіх гарадоў ды вёсак, аб гібелі пад бомбамі і ракетамі сотняў мірных жыхароў Украіны, а вось для ахвяраў бандыцкіх разборак тэрарыстаў унутры Расеі, якая напала на Украіну і забівае украінскі народ, для гэтых маскоўцаў у групнікаў, бачыце, зьявіўся "жаль" і выказана "чалавечнасьць".
Гэты цынізм з боку "групы", шкадаваньне асяроддзя агрэсара, які забівае ўкраінцаў і беларусаў спадручнымі Лукашэнкі, вельмі сімптаматычны.
Выходзіць, што Пуцін, у заначцы падспудна ўсё ж такі, "мудры", і Крым, здаецца, пад скурай таксама "расейскі". Ня вытрымалі слабыя галовы, выказаліся. А такая ж была нібы та патрыятычная дэмагогія, такая "нарацыя".
Тое, што адбылося пад Масквой у "Крокусе", -- гэта для маскалёў ёсьць кара Божая, Боскае папярэджаньне за напад на Украіну, за забойствы ўкраінцаў і беларусаў. Гэта знак для хворага расейскага грамадзтва, якое дало мандат Пуціну на вайну і якое павінна адказваць за гэта.
Калі хтосьці яшчэ ня хоча таго разумець, тлумачу ў цытатах: "22 февраля 2022 года. Совет Федерации единогласно поддержал обращение президента Владимира Путина и разрешил использовать вооруженные силы России за рубежом."
Гэта адбылося за два дні да нападу на Украіну. І далей -- яшчэ тлумачэньне ў цытатах: "Вопросы о возможности использования армии рассматриваются в Совете Федерации. Хотя постановления Совета Федерации от 7 июля 2006 года (219-СФ), от 16 декабря 2009 года (456-СФ) и от 30 сентября 2015 года (355-СФ) дали Путину право принимать решения об использовании вооруженных сил за пределами России и без соответствующего одобрения Совета Федерации." (https://www.bbc.com/russian/news-60480511)
Такім чынам Савет Федэрацыі Дзяржаўнай Думы Расеі даў дазвол Пуціну і на акупацыю Грузіі, і на акупацыю Абхазіі, і двойчы на акупацыю Украіны.
Вось гэта і ёсьць мандат расейскага грамадзтва на агрэсію і вайну плюс тое, што мандат на агрэсію і вайну палітычна і маральна падтрымала ўсё расейскае грамадзтва, ад самых нізоў да экзальтаваных вярхоў павальна, -- паэты, мастакі, артысты, сьпевакі, вучоныя, грамадзкія дзеячы і г. д. (прытым некаторыя зь іх загінулі пад абломкамі "Крокуса", не зразумеўшы і не пакаяўшыся).
І пасьля гэтага чуем, што драньства і цынізм групнікаў (агучаны Ціханоўскай), пачала прапагандаваць журналісцкая прапаганда. Цікава, за каго яны прымаюць беларускіх людзей, што іх слухаюць і чытаюць?
Дарэчы, беларускі народ ніякага мандату на расейскую акупацыю і на здраду для Лукашэнкі не даваў, баларускі народ стаіць супраць вайны. А паглядзіце, як расейская агентура (асабліва ў Летуве і ва Украіне) абгаджвае беларускі народ, імкнучыся прыпісаць яму "калектыўную адказнасьць" за здраду ўзурпатара Лукашэнкі і за расейскую акупацыю сваёй краіны.
І ў той жа час, уся гэтая групніцкая "паліцічэская інцелігенцыя" (дзе бальшыня ёсьць сама кантора, якая носіцца з бутафорыяй падстаўной фігуры), слухаючы паганую прапаганду, ціха маўчыць аб крымінальнай адказнасьці ўсяго расейскага грамадзтва за вайну і злачынствы супраць чалавецтва, зробленыя расейцамі ва Украіне.
Ці зразумеюць маскалі сэнс Боскага знаку і пакараньня ў "Крокусе" -- ня ведаю. Крымінальная сьвядомасьць не задумваецца аб пакутах яе ахвяраў. Яна ня робіць высноваў і, атрымаўшы адплату за грэх, толькі зацінаецца ў зьле.
29 сакавік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯ