НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ПАТРЭБНЫЯ ГРАМАДЗЯНСКІЯ ДЗЕЯНЬНІ Ў СУВЯЗІ З ІНВАЗІЯЙ РАСЕЙСКАГА ВОЙСКА Ў БЕЛАРУСЬ!

ПАТРЭБНЫЯ ГРАМАДЗЯНСКІЯ ДЗЕЯНЬНІ Ў СУВЯЗІ З ІНВАЗІЯЙ РАСЕЙСКАГА ВОЙСКА Ў БЕЛАРУСЬ!

Паважаныя беларусы, патрыёты, грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Падзеі, якія адбываюцца цяпер у нашай краіне, сьведчаць, што пад выглядам вайсковых вучэньняў “Захад-2017” пачынаецца гібрыдная акупацыя Беларусі Масквой.

У сувязі з гэтым, зыходзячы з духу Асамблеі патрыятычных дэмакратычных сілаў, якая адбылася 26 жніўня ў Менску, зьвяртаюся да ўсіх грамадзянаў краіны, перад якімі стаіць задача ажыцьцяўляць свой грамадзянскі абавязак – супраціўляцца інвазіі.

Просьба прысылаць на электронную пошту Аргкамітэту Асамблеі (akupacyja17@gmail.com ) наступную інфармацыю:

 

1. Аб графіках руху і колькасьйці цягнікоў, якія вязуць расейскую салдатню і бронетэхніку ў Беларусь. Мусяць быць падлічаны колькасьць вагонаў, платформаў і бронетэхнікі на іх.

2. Прысылаць зьвесткі зь беларускіх вайсковых аэрадромаў і стратэгічных дарог аб прысутнасьці расейскай авіяцыі і расейскіх жаўнераў.

3. Прысылаць зьвесткі аб тым, дзе дыслакуюцца расейскія жаўнеры і расейскія ваенныя часткі. Назвы вайсковых частак.

4. Прысылаць зьвесткі аб прысутнасьці расейскіх жаўнераў і афіцэраў у грамадзкіх месцах (на вуліцах, у крамах, рэстаранах, вакзалах ды транспарце). Задаваць ім пытаньні, хто яны, адкуль, навошта прыехалі, чаму ходзяць са зброяй (гэта забаронена) і т. п. Паведамляць пра іх у камэндатуру, пракуратуру і міліцыю.

5. Прысылаць зьвесткі аб месцазнаходжаньні (пражываньні і начлегу) расейскіх афіцэраў і генэралаў.

6. Рабіць фатаграфіі і відэа-здымку. Зьмяшчаць відэазапісы ў Сеціве альбо прысылаць на э-по АК Асамблеі. Пры адсутнасьці фота і відэа рабіць апісаньні з датай і прывязкай да мясцовасьці.

7. Прысылаць усю магчымую інфармацыю аб расейскіх жаўнерах і афіцэрах (імя, прозьвішча, адкуль родам і т. п.), аб колькасьці жаўнераў і афіцэраў, аб характары ўзбраеньняў, аб наяўнасьці боекамплектаў і т. п.

8. Прысылаць інфармацыю аб кантактах нашых грамадзян з ваеннымі прышэльцамі, аб ацэнцы паводзінаў і характары гэтых кантактаў.

 

4 верасьня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Дадаць у: