Пазыцыя НВР Вольная Беларусь аб "перамовах" заключаецца ў тым, каб папрасіць дапамогі ў ЗША і прпанаваць Адміністрацыі Прэзыдэнта Трампа пачаць перамовы з рэжымам Лукашэнкі аб вызваленьні палітвязьняў, аб спыненьні рэпрэсіяў, аб адмене эканамічных санкцыяў, аб вяртаньні транспартных сувязяў Беларусі з Захадам, аб амэрыканскіх інвэстыцыях у беларускую здабываючую прамысловасьць, аб вяртаньні вызваленым палітвязьням сацыяльных правоў і магчымасьцяў жыць у Беларусі, выключаючы няпраўнае іх выгнаньне за мяжу.
Выніковыя перамовы на гэтыя тэмы можа весьці з рэжымам Лукашэнкі толькі такая магутная краіна, як Амэрыка, улічваючы важнае стратэгічнае значэньне Беларусі ў сістэме бясьпекі для кантынента.
У гэтым кантэксце вельмі важна не дапусьціць уцягненьня прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі ў вайну. Уцягненьне Беларусі ў тэатр ваенных дзеяньняў магло б пагражаць небясьпечнаму пашырэньню вайны ў Эўропе.
Ужо з гэтага гледзішча Амэрыка магла б быць уважлівай да праблемаў у Беларусі.
Супраць пазыцыі НВР "Вольная Беларусь" выступае газпрамаўская "апазыцыя" ОСЦ ("Офіс Сьвятланы Ціханоўскай"), паўтараючы, як мантру, пазыцыю Брусэля -- душыць Беларусь эканамічнымі санкцыямі.
5 жніўня 2025 г.
Зянон ПАЗЬНЯК