НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ПЕРАМОГА БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ

ПЕРАМОГА БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ

19-га кастрычніка 2013 года споўнілася 25 гадоў з часу ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне".

З далечыні сёньняшняга дня добра відаць, што гэта была гістарычная падзея агульнанацыянальнага значэньня. У 1988 годзе на хвалі грамадзкага ўзбуджэньня ад адкрыцьця Курапатаў, якое прывяло ў рух народныя сілы, быў створаны агульнанародны рух супраць камунізму за адраджэньне нацыі, суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі. У гэты час -- час нацыянальна-вызвольнага змаганьня -- адбылася гістарычная перамога Нацыянальнай ідэі -- створана нарэшце незалежная Беларуская дзяржава, якая існуе і, нягледзячы на ўсе цяжкасьці і антынародную палітыку, аб’ектыўна спрыяе гуртавньню і асэнсаваньню беларускай нацыі. Нацыянальная ідэя -- гэта ёсьць культурна-гістарычная рэалізацыя нацыі ў незалежнай дзяржаве.

І беларускае грамадзтва, і нацыянальныя сілы, якія прывялі да Незалежнасьці Беларусі, былі, аднак, яшчэ недастаткова моцнымі супраць зьнешняй і ўнутраннай рэакцыі, каб адабраць уладу ў краіне. Улада засталася ў руках гэтай камуністычнай, антынацыянальнай, антыадраджэнскай рэакцыі, якая апанавала незалежную дзяржаву Беларусь. У межах гэтай дзяржавы па сёньняшні дзень працягваецца барацьба за выжываньне і станаўленьне нацыі, за ўладу ў незалежнай краіне.

Пройдзе шмат часу, прмінуць гады і зьменяцца пакаленьні, а гэтую дату, 19-га кастрычніка 1988 года, Беларусь будзе памятаць заўсёды, гэтак жа як 25-га Жніўня, 25-га Сакавіка і іншыя вялікія даты нашай гісторыі.

 

Зянон Пазьняк

 

Дадаць у: