НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ПЕРАМОВЫ

Заступаючы на пасаду, Прэзыдэнт Трамп паведаміў, што пастараецца хутчэй дасягнуць міру ваУкраіне і што намераны гаварыць пра гэта з Пуціным. Калі ж ён (Пуцін) ня пойдзе на заключэньнеміру, то можа тым самым нанесьці вялікую катастрафічную шкоду сваёй краіне. Намёк лапідарны ізразумелы.

Потым пачалася зьнешне камплімэнтарная і адкрытая дыпламатыя з Пуціным (якая выклікалапустую буру неразуменьня і абурэньня ў назіральнікаў і гледачоў).

Як і трэба было чакаць, Пуцін міру не захацеў, стаў зацягваць перамовы і вадзіць Амэрыку занос. Тады Трамп даў зразумець, што не пацерпіць круцельства Пуціна і гатовы ўжываць жорсткіямеры. (Пакуль што намёк пра пошліны на нафту).

Гэты этап "віляньня" і нецярпеньня, які пачаўся, можа таксама цягнуцца доўга. Наўрад ці Пуцінспыніцца (нават з пошлінай на нафту). Тады паўстане альбо кампраміснае замірэньне коштамзмушаных саступак з боку Украіны, альбо ваенная эскалацыя пры энэргічнай збройнай дапамозеЎкраіне з боку ЗША. Больш верагодны (на жаль) першы варыянт.

Зянон Пазьняк,

31-03-2025

Дадаць у: