НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Праўда пра Чарнобыль

Праўда пра Чарнобыль

Дарагія землякі, дарагія беларусы, сябры-фронтаўцы!

Сёньня трагічная гадавіна Беларусі – гадавіна Чарнобыля — смутнай падзеі, адзначанай у Вялікай Кнізе Аб’яўленьня. Наш народны лёс запісаны там, а гэта значыць, што мы мусім перажыць гэтую бяду, перамагчы Чарнобыль радыяцыйны і Чарнобыль чужынскага разбурэньня.

Чужынскае разбурэньне – гэта найперш сам узрыў рэактара і скідваньне радыяцыі на нашу зямлю. Іншае – гэта псаваньне, нішчэньне нашай нацыянальнай культуры і краіны тымі, хто выклікаў атамную катастрофу.

22-красавіка ў эфіры каналу Бі-Бі-Сі (Вялікабрытанія) быў паказаны тэлефільм з маім удзелам і камэнтарамі – “Навука аб супэрштормах”. Там гаворыцца аб тым, як Масква асаджвала радыёактыўныя хмары на галовы беларусаў у Магілеўскай вобласьці, прыводзяцца факты. Эх, як залемантавалі адразу ў Маскве, як пачалі круціцца і хлусіць. І што балюча (хаця і тыпова), што і некаторыя нашыя беларускія дасьледнікі і дзеячы пачалі віляць і заблытваць праўду, пасуючы перад рэжымам.

Дарагія сябры, калі мы ўзгадваем Чарнобыль, мы заўсёды кажам – “Праўда пра Чарнобыль”. Мы – Беларускі Народны Фронт — выканалі сваю місію перад нацыяй. Яна называецца па-евангельску: “Праўда пра Чарнобыль”. Усе, хто пра Чарнобыль хлусілі, хлусяць і будуць хлусіць – падаюць у нікчэмнасьць. Мы павінны змагацца з няшчаснымі вынікамі Чарнобыльскай катастрофы. Але мы павінны таксама абараняць “Праўду пра Чарнобыль”. Праўда робіць народ вольным. Галоўная зброя непрыяцеля – хлусьня, нахабная і бессаромная. Але праўда перамагла і пераможа далей.

Будзьма ўпэўненыя ў нашай народнай перамозе, у сьветлай будучыні нашай краіны. Жыве Беларусь і будзе жыць вечна!

Зянон Пазьняк,
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

26 красавіка 2007 г.

Дадаць у: