НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ПРЭЧ З БАБАРЫКАМ!

ПРЭЧ З БАБАРЫКАМ!

За Бабарыкам стаіць "русскій мір", Газпрам, Масква і манкурты. Юрыст Бабарыкі выбалтаў сам галоўную прычыну іхнага юрыдычна абсурднага рашэньня правесьці рэфэрэндум аб Канстытуцыі 1994 года. Гэтая прычына ў тым, што, каб захапіць нашу краіну, Маскве перашкаджае беларуская дзяржаўная мова ў Рэспубліцы Беларусь, зацьверджаная Канстытуцыяй-94, таму яны хочуць перарабіць гэтую Канстытуцыю, да якой мусіла б аўтаматычна вярнуцца краіна пасьля зьмены ўлады і адкіданьня антыпраўных наступстваў лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года.

На якія толькі афёры і затраты гатовая ісьці Масква, каб зьнішчыць беларускую мову. Яны ведаюць, што беларуская мова -- гэта ёсьць беларуская нацыя. Таму ў іх тут барацьба пэрманэнтная, барацьба на сьмерць

НА СЁНЬНЯШНІ ДЗЕНЬ БАБАРЫКА ЁСЬЦЬ ПАТЭНЦЫЙНА БОЛЬШ ШКОДНЫ ВОРАГ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, ЧЫМ ЛУКАШЭНКА, бо вірус беларусажэрцы Лукашэнкі ўжо на 97 адсоткаў выхаваў у беларусаў імунітэт, антыцелы абароны народнага арганізма. Усё, што робіць і гаворыць гэты вар’ят, толькі злуе народ і кансалідуе нацыю на адштурхоўваньні ад яго антынароднай брыдоты. Тут клясычная сытуацыя, калі да дабра прыходзяць ад непрыняцьця зла. Будучыні ў Лукашэнкі тут няма.

Бабарыка ж -- гэта вірус, які не спатыкае імунітэту, які залазіць у наш народны арганізм без супраціву і давершыць чорную маскоўскую справу разбурэньня беларускай дзяржавы і беларускай нацыі.

Маскве на працягу шэрагу гадоў не ўдавалася "чыста" аформіць захоп Беларусі па прычыне нелегітымнасьці Лукашэнкі. Там працавалі прафэсіяналы і ведалі што рабілі. (Мы, насуперак, таксама ведалі). Цяпер яны выпусьцілі на поле Бабарыку, падрыхтавалі яму велізарнае агентурнае заплеча. Калі б маскоўская афёра ўдалася, то Бабарыка быў бы легітымным прэзыдэнтам. І вось тады захоп праз "рэфэрэндум" ператвараўся б ужо ў справу тэхнікі. Група Бабарыкі, мы бачым, заранёў прыступіла да ажыцьцяўленьня маскоўскага плана.

Прэч фальшывыя выбары!

Ня йдзеце галасаваць да ворагаў Беларусі!

 

24 чэрвеня 2020 г.                                                     Зянон ПАЗЬНЯК

Дадаць у: