НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

РАЗВАГІ НА ПАЧАТАК ЛЮТАГА

Сытуацыя праглядаецца. Эўразьвяз паступова і акуратна спускае правальны праект ОСЦ на дол. Гэта зьвязана зь ліквідацыяй дзяржаўнай VIP-аховы, са зьменай знаходжаньня зь Вільні на Варшаву і зь "нечаканай" пэрспэктывай кантактаў з Кіевам.

Адначасна зьявіліся прыкметы стварэньня альтэрнатывы (як відаць, такой жа самай правальнай). Магчыма Эўразьвяз хоча стварыць альтэрнатыву з Бабарыкі, мяркуючы па тым, што той пачаў выказваць свае "погляды".

Усе эўрапраекты для і супраць Беларусі будуць зноў гіблыя. Таму што Эўропа ў ажыцьцяўленьні сваіх планаў зацікаўлена толькі ў стварэньні палітычных "проксі" для Беларусі і ніколі не падтрымае беларускія нацыянальныя інтарэсы і пазыцыі беларускай нацыянальнай дэмакратыі. Асобы кшталту Бабарыкі (засьвечаныя ў вачах беларусаў) таксама ніколі ня стануць на беларускі нацыянальны шлях і на пазыцыі каштоўнасьцяў беларускай нацыі.

Беларускія нацыянальныя дэмакраты ў такіх умовах мусілі б гуртавацца (і ня мець ілюзіяў пра Эўропу). Плошча для агульнай кансалідаванай беларускай сілы ёсьць.

1-ы паверх (палітычны). Гэта вольная незалежная Беларусь і супрацьстаяньне Расеі-ворагу (Расея -- вораг).

2-гі паверх (культурна-палітычны). Канстытуцыя 1994 года, парляманцкая краіна, адраджэньне беларускай адукацыі і беларускай культуры.

На ўзроўні 1-га паверху ў прынцыпе можна скансалідаваць бальшыню беларусаў.

 

2-02-2026.

Зянон Пазьняк.

 

 

Дадаць у: