НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

РЫХТУЮЦЬ ТРЭЦІ СУД НАД ЮРЫ БЕЛЕНЬКІМ

РЫХТУЮЦЬ ТРЭЦІ СУД  НАД ЮРЫ БЕЛЕНЬКІМ

 Трэці фальшывы суд над Юры Беленькім запланаваны на 17-га сьнежня ў судзе Менскага раёна. Юры Беленькага раптам пачалі сэрыйна судзіць за адно мерапрыемства -- жалобнае адзначэньне Дня Памяці -- Дзядоў у Менску. На самай справе тут выразна відаць акупацыйна-палітычная матывацыя. Вядомага палітыка, дэпутата Незалежнасьці караюць за абарону беларускай культуры і за патрыятызм.

Як вядома, Дзяды прайшлі 2-га лістапада на добрым арганізацыйным узроўні згодна з дамоўленасьцямі з уладамі і ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Але праз два тыдні зьявілася ўказаньне, і супраць Беленькага склалі ў міліцыі адразу тры пратаколы аб быццам бы парушэньні працэдуры падрыхтоўкі Дзядоў (незаключэньні дамовы аб аплаце аховы мерапрыемства на Дзяды, аб медыцыне і тп.). На самай справе працэдура з боку КХП -- БНФ была дакладна вытрыманая.

Згодна плану рэпрэсіяў (які ўжо ўсім відаць) Юры Беленькага хацелі адразу пасьля афармленьня пратаколаў завезьці ў суд, "асудзіць" і пасадзіць за краты, а потым прышыць яму крымінальную справу. Але апэрацыя дала збой. Усё стала вядома і ўсім зразумела. Нягледзячы на гэта, рэжым працягвае рэпрэсіі супраць Юры Беленькага, ужо не клапоцячыся пра свой выгляд.

Мы пісалі пра планы гэтых уладаў супраць вядомых беларусаў і добра бачым, што яны вырабляюць. Мы адзначалі таксама, што беларусы іх не баяцца. І чым больш тут будзе выбрыкваць Масква, тым горш для яе. Баяцца трэба іншым. І некаторыя "іншыя" тое адчуваюць. Паглядзім якую камэдыю яны сыграюць трэці раз на гэты раз у Менскім раённым судзе.

 

10 сьнежня 2014 г. Зянон Пазьняк

 

Дадаць у: