НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ШКОДНАЯ ІЛЮЗІЯ

ШКОДНАЯ ІЛЮЗІЯ

(Ліст да сяброў народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі)

Сьвятлана Ціханоўская зачытала віншаваньне з Новым годам па-беларуску. Гэта да сьлёз узрадвала некаторых наіўных лагодных беларусаў, якім так хочацца добрай мамы, сваёй Эміліі Плятар. Але тут выступаць інакш і нельга было. (Дарэчы, калі б Лукашэнка быў палітычна разумнейшы, то ў гэтай сітуацыі павіншаваў бы па-беларуску і крышку б "намуціў". Але розуму Бог ня даў.)

Шмат якія самадастатковыя нацыянальна адукаваныя беларусы, добрыя людзі назіраюць за рыторыкай і паводзінамі асобаў газпрамаўскай апазыцыі ў Беларусі, крытычна ўспрымаюць іхную зрусіфікаванасьць, прамаскоўшчыну і канфармізм, але горача спадзяюцца, што яны (гэтыя Бабарыкі, Цапкалы, Маша ды Сьвета) ўсё ж такі  паразумнеюць, пераадолеюць сваю нацыянальную неадукаванасьць і нейкім бокам прыйдуць да беларускай палітыкі і нацыянальных інтарэсаў. Гэтага так хочацца наіўным беларусам і "добрым людзям". 

Мушу расчараваць. Ня прыйдуць і не наблізяцца, бо яны існуюць у парадыгме чужой палітыкі  і цалкам залежныя ад чужых -- матэрыяльна. Тут жорсткае правіла, пацьверджанае гісторыяй. Тым часам аб грошах. Чужыя грошы і матэрыяльная дапамога можа быць прынятая і скарыстаная ў гуманітарнай дзейнасьці, навуковай, выдавецкай, журналісцкай, медыцынскай, у абароне правоў асобы і т. п. У палітычнай дзейнасьці -- не. У пастку трапляюць альбо амбітныя людзі, далёкія ад палітыкі, альбо асобы з праблемамі сумленьня, альбо проста агентура. 

Што абазначае такі стан залежнасьці, як ён выяўляецца і да чаго прыводзіць -- тлумачыць ня буду. 

4 студзеня 2021 г.                                              Зянон ПАЗЬНЯК  


narodnaja-partyja.org

Дадаць у: