Падзеі на Ўкраіне абавязваюць мяне зрабіць гэтую заяву ў дачыненьні да Ўкраіны і Беларусі.
У Кіеве правячая прамаскоўская кліка перайшла рубікон вайны. Пачалі страляць у людзей на Майдане. 22 студзеня забілі пяць чалавек (сярод іх аднаго беларуса). Вяртаньня да мірнага супроцьстаяньея цяпер можа ня быць.
Цяпер калі ўкраінцы адступяць, -- Украіну патопяць ў рэпрэсіях, растопчуць супольнымі сіламі прамаскоўскай улады здрайцаў і пуцінскіх агентаў.
Калі ўкраінцы не адступяць, -- гэта будзе вайна з бандыцкім рэжымам і імпэрскай Масквой.
Масква зацікаўлена ў крывавым канфлікце на Ўкраіне. Тады ў Крамля зьяўляецца магчымасьць ўмяшацца са сваім войскам. Дзеля гэтага яна (нагадваючы пра 15 мільярдаў даляраў крэдыту) штурхае Януковіча да рэпрэсіяў, на расправу, і на карніцкае вырашэньне супроцьстаяньня, але патрабуе тактычна зацягваць час. У асяроддзе пратэстоўцаў Масква накіравала масу сваіх шпіёнаў, правакатараў і тэрарыстаў. Эўразьвяз абмяжоўваецца заявамі і “заклапочанасьцю”.
Лічу абавязковым паведаміць некалькі істотных высноў:
Страта часу і абарона – сьмерць рэвалюцыі.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!
23 студзеня 2014 г. Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП – БНФ,
Кіраўнік парляманцкай Апазыцыці БНФ
ў Вярхоўным Савеце
Рэспублікі Беларусь (1990-1996 гг.)