Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Сёньня спаўняецца 501 год з таго часу, калі нашыя слаўныя рыцыры Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы разьбілі і зьнішчылі пад Воршай захопніцкае войска маскоўцаў. Гэтая перамога была важнай тады для нашай краіны і нашай гісторыі, бо яна на доўгі час спыніла пэрманэнтную агрэсію маскоўскай арды. Гэтая бітва ўвайшла ў гісторыю Эўропы і ў падручнікі па ваеннай справе як прыклад вайсковага майстэрства, бо беларускае войска было меншае амаль ў тры разы за маскоўскае, але ўшчэнт разьбіла васьмітысячнае збройнае скопішча маскоўцаў. Палова агрэсараў была зьнішчана, рэшта трапіла ў палон.
У наш цяжкі час, калі маскоўскі агрэсар напаў на Ўкраіну і рыхтуе захоп Беларусі, мы, беларусы, павінны асабліва памятаць подзьвіг нашых продкаў пад Воршай 8-га верасьня1514-га года. Нам і цяпер прыдзецца перамагаць маскоўскую авантуру меншымі сіламі. Таму рыхтуймася да абароны і барацьбы. Змагацца супраць агрэсара мы мусім такім жа чынам, як і агрэсар супраць нас. Гэта значыць, сілаю зброі.
Цяпер сыны Беларусі змагаюцца сумесна з украінцамі супраць маскоўскага войска і маскоўскай агрэсіі ў захопленым Данбасе. Хто здольны супраціўляцца ворагам і хто разумее чаму трэба супраціўляцца, хай едзе і дапамагае ўкраінцам, нягледзячы на цяжкасьці і абыякавасьць іхнай карумпаванай бюракратыі. Там павінна кавацца і нашае беларускае войска, якое зьмяце антыбеларускі акупацыйны рэжым разам зь яго ўблюдкамі, зь ягонай "апазыцыяй" і халуямі.
Недалёкі той час, калі ў шэрагах украінскіх змагароў зьявіцца свой Касьцюшка, які аб’яднае войска, ліквідуе карупцыйна-алігархічны рэжым і выкіне маскоўскіх акупантаў з украінскай зямлі
Перамога пад Воршай у 1514 годзе -- гэта была перамога нашай агульнай дзяржавы над агульным ворагам. Цяпер наша Ворша наперадзе. Будучыня Беларусі і Ўкраіны будзе добрай і сьветлай і ворагі чалавецтва лягуць у руінах.
Жыве Беларусь! Слава Украіне! Вечная слава палеглым за нашу і вашу свабоду -- беларускім героям Міхасю Жызьнеўскаму і Алесю Чаркашыну!
Віншую ўсіх з днём Беларускай вайсковай славы, 501-й гадавінай слаўнай перамогі пад Воршай над маскоўскім агрэсарам!
8 верасьня 2015 г. Зянон Пазьняк.