НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Слава змагару за Беларусь!

Слава змагару за Беларусь!

(у гадавіну сьмерці Уладзімера Плешчанкі)

Ужо год як няма побач з намі нашага дарагога сябра і моцнага беларуса Уладзімера Плешчанкі. Але гэта быў такі чалавек, што памяць пра яго застанецца навечна ў нашай гісторыі змаганьня за вольную Беларусь.

Першы крок нашай памяці – гэта помнік яму, які сёньня ўстаноўлены сябрамі. Прасіў бы лічыць мяне тут разам з вамі, побач на Віцебскай зямлі, каля помніка і каля памяці нашаму герою. Гэта быў наш рыцар, які шматкроць даказаў у змаганьні сваю нязломнасьць і веру ў сьветлую будучыню дарагой Бацькаўшчыны. Уплыў яго справы быў безумоўны. Ён прымусіў сябе паважаць нават ворагаў. Яго дзейнасьць была самаахвярнай. Ягонае жыцьцё было пасьвячэньнем Беларусі.

Калі ў народа ёсьць такія людзі, як Уладзімер Плешчанка, Беларусь будзе жыць і сьветлая будучыня яе настане. На ахвярных людзях трымаецца Бацькаўшчына і адраджаецца нацыя.

Помнік Уладзімеру Плешчанку павінен стаяць ня толькі тут, але і ў Віцебску. І ён будзе там, як толькі Беларусь збавіцца ад прамаскоўскай дыктатуры. Павінна быць у Віцебску таксама вуліца імя Уладзімера Плешчанкі. Я прапаную нашым віцебскім фронтаўцам назваць так ягоным імем адну з цэнтральных вуліцаў горада, зь якіх, прыйдзе час, мы паськідаем гіпсавых, мэталёвых і бронзавых савецка-расейскіх балваноў. Гэтак жа як некалі рабіў наш змагарны герой. Нічога ня будзе забыта і нішто ня зьнікне, што ў змаганьні было пакладзена на алтар нашай Бацькаўшчыны, дарагой Беларусі.

Памятаем Цябе, наш дарагі сябра.

Слава героям! Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
19 траўня 2007 г.

Дадаць у: