г. Менск Спадару Аляксандру Лукашэнку
МЫ ПРАПАНУЕМ ПАДПАРАДКАВАЦЦА ЗАКОНУ
Спадар Лукашэнка, наш зварот адрасаваны Вам як палітыку, які адзінаццаты год узначальвае выканаўчую ўладу ў Беларусі.
Нам вядома, што ў 2006 г. насуперак закону Вы плянуеце ўдзельнічаць у чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у нашай краіне. Дзеля гэтага 17 кастрычніка мінулага году па вашай ініцыятыве быў праведзены незаконны рэфэрэндум, вынікі якога мы не прызналі. Гэты рэфэрэндум не прызнала таксама міжнародная супольнасьць.
Паколькі Вы не валодаеце юрыдычным правам балатавацца, мы прапануем Вам падпарадкавацца Закону і ня ўдзельнічаць у чарговых выбарах прэзыдэнта Беларусі. Мы зьвяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў сьвятле палітычных падзеяў і тэндэнцыяў, якія разьвіваюцца ва Ўсходней Эўропе і Паўночна-Заходней Азіі, адмаўленьне ад незаконнага ўдзелу ў выбарах ёсьць найлепшым варыянтам асабіста для Вас і таксама для нашай краіны. Выбары прэзыдэнта Беларусі павінны адбыцца ў 2006 г. без Вашага ўдзелу.
Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Юры Беленькі
Намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Сяргей Папкоў
Намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Алесь Чахольскі
Адказны сакратар Управы Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
18 красавіка 2005 г.