НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

СПЫНІЦЕСЯ, БЯСПАМЯТНЫЯ І БЕЗАДКАЗНЫЯ !

СПЫНІЦЕСЯ, БЯСПАМЯТНЫЯ І БЕЗАДКАЗНЫЯ !

Мастакі, скульптары, архітэктары -- людзі, якія маюць прафэсійную адукацыю -- ня могуць ня бачыць і не разумець, што ў сытуацыі з Народным Мэмарыялам Курапаты ім прапанавалі паўдзельнічаць у зьнішчэньні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай сьвятыні. Ня бачыць, не разумець такога -- немагчыма, калі ёсьць веды і сумленьне. Фігуральна ім як бы прапанавалі намаляваць вусы і бараду для Моны Лізы (ёсьць такое "мастацтва"), і яны пагадзіліся.

            Усе конкурсныя прапановы, якія былі выбраныя, -- гэта дызгарманічныя хімерныя канструкцыі, пазначаныя пячаткай зьдзеку. Нішто чужароднае ў Мэмарыяле не павінна быць.

            Мой зварот да вас усіх, грамадзяне, спадарства: не рабеце гэтага. Адмоўцеся ад удзелу ў фальшывым конкурсе, задуманым ганебным рэжымам, які разбурае памяць. Ня ўдзельнічайце ў творчым злачынстве, паважайце наш народ.

 

30 жніўня 2018 г.                                                                           Зянон ПАЗЬНЯК

Дадаць у: