30-га чэрвеня суд у Катары прызнаў двух супрацоўнікаў расейскага КГБ (ФСБ), абвінавачаных у забойстве экс-прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Зелімхана Яндарбіева вінаватымі па ўсіх пунктах абвінавачваньня і прысудзіў іх да пажыцьцёвага зьняволеньня.
Масква азлоблена маўчыць. Не ўдалося схаваць свае крывавыя лапы. Заходні сьвет таксама маўчыць. Можа, адчувае долю сваёй віны ў гэтьм забойстве. Але ня думаю.
Важна, аднак, што перамагла справядлівасьць і абаронены гонар чачэнцаў. Але Зелімхана няма...
3. ПАЗЬНЯК
Беларускія Ведамасьці, №54 | чэрвень-жнівень 2004 г.