НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Інтэрв’ю

Супрацоўнікі КДБ зацікавіліся ўлёткамі Пазьняка 18-гадовай даўніны

Жыхар вёскі Каробчыцы Гарадзенскага раёну Янка Курчэўскі быў затрыманы прапаршчыкам памежнай службы за парушэньне памежнага рэжыму, нягледзячы на тое, што ён жыхар памежнай зоны і меў візу для перасячэньня мяжы.

 

Курапаты.1988, Зянон Пазьняк.


Спадара Курчэўскага пратрымалі чатыры гадзіны, пры гэтым, па яго словах, выкліканыя з Горадні супрацоўнікі КДБ найбольш цікавіліся ўлёткамі Зянона Пазьняка ды даходамі сям’і, паведамляе Радыё Рацыя.

Улёткам, якія знайшлі ў спадара Курчэўскага — 18 гадоў, яны былі аддрукаваныя ў 1995 годзе да выбарчай кампаніі ў Вярхоўны Савет 13-га скліканьня (Пазьняк на тых выбарах балятаваўся на Гарадзеншчыне, ў Смаргоні).

Янка Курчэўскі гэтак пракамэнтаваў сваё затрыманьне:

— Сумна, канешне. Я пераканаўся, куды ідуць усе нашыя грошы, калі столькі людзей прыяжджае і губляе паўдня, каб зь імі пагаварыць, штосьці выцягнуць. Я пераканаўся, што яны баяцца любой інфармацыі, баяцца прозьвішча Зянона Пазьняка. Таму ён правільна робіць, што ня едзе сюды. Яны ніколі не забудуць яму тое, што ён зрабіў, хаця б тых самых Курапатаў. Гэта арганізацыя пад назвай КПСС-КГБ ніколі нічога не даруе і не забывае.

 

Дадаць у: