НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

СУПРОЦЬДЗЕЯНЬНЕ ПЛАНУ ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА

СУПРОЦЬДЗЕЯНЬНЕ ПЛАНУ ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Авантура групы Газпрама і заклік Ціханоўскай да людзей масава прыходзіць на фальшывае галасаваньне 9 жніўня звужае магчымасьці байкоту галасаваньня. Аднак рэалізацыя пазыцыі байкоту застаецца палітычна моцнай і неабходнай. Далейшыя падзеі будуць толькі пацьвярджаць неабходнасьць байкоту.

Патрэбныя дзеяньні

1. Ня ўдзельнічаць у папярэднім галасаваньні.

2. Наладзіць назіраньне і грамадзкі кантроль за папярэднім галасаваньнем.

3. Катэгарычна нельга ўдзельнічаць у галасаваньні 9-га жніўня. 9-га жніўня ня йдзіце галасаваць!

4. Наладзіць шчыльны грамадзкі кантроль і назіраньне над прыходам і непрыходам на галасаваньне 9-га жніўня. Зафіксаваць яўку і неяўку ў пратаколах назіраньня.

Трэба памятаць, што пратакольна зафіксаванае негаласаваньне на фальшывых выбарах (яўка меншая за 50%) ёсьць падставай для законнага правядзеньня новых выбараў, а ў выпадку фальсіфікацыі -- доказам фальсіфікацыі. Грамадзкія пратэсты і патрабаваньні ў гэтай сітуацыі набываюць канкрэтную прававую аснову і абапіраюцца на закон. Гэта ў корані зьмяняе карціну пратэсту на карысьць грамадзтва і ў юрыдычным, і ў палітычным, і ў маральным плане.

У выпадку ж масавага галасаваньня, у выніку масавага прыходу на галасаваньне (да чаго замаскавана заклікае кантора) і ў выніку "элегантнай перамогі" Лукашэнкі даказаць дакумэнтальна фальсіфікацыю галасоў немагчыма. Фармальна закон застаецца на баку Лукашэнкі і Ярмошынай. Гэта дае рэжыму фармальную законную падставу стлуміць пратэсты, справакаваўшы разбуральныя дзеяньні з боку пратэстантаў (што сталася ў 2010 годзе).

Высновы з сітуацыі

Авантура групоўкі Газпрама (на якую пагадзілася Ціханоўская), калі масава заклікаюць на фальшывае галасаваньне і безпадстаўна абяцаюць перамогу на фальшывых выбарах, можа скончыцца пагромам грамадзтва, казлом адпушчэньня якога стане Ціханоўская.

Мне здаецца, што псіхалагічна Сьвятлана трапіла пад уплыў раскручаных цяпер прафэсійных «дзевачак» («дзевачкі зьдзелаем», – гукала Калесьнікава). Інакш цяжка растлумачыць як разумная жанчына пагадзілася на такую тандэтную лухту: Маўляў, пасьля таго як Сьвятлана стане прэзідэнтам, яна адразу аб’явіць новыя вольныя выбары, ў якіх прымуць удзел банкір Бабарыка, Цапкала і іншыя.

Напачатку аб тым, што так з выбаршчыкамі і з бюджэтам не абыходзяцца. Потым за каго вы Сьвятлану прымаеце? За дурнічку, якая стаўшы прэзідэнтам, якую выбраў народ, зробіць вам новыя выбары для Бабарыкі і Цапкалы, каб яны былі прэзыдэнтамі? (А народу што скажыце?). Толькі псіхалагічным уплывам можна растлумачыць згоду разумнай асобы на вэрсію канторскіх аферыстак.

Перамога газпрамаўскай групы на фальшывых выбарах па вядомых прычынах у гэтай сітуацыі немагчымая. Заклік ўсім галасаваць можа быць нацэлены на закалат, вынікі якога зразумелыя – разгром беларускага грамадзтва. І вось тут можа стацца найбольшая перамога Масквы, дасягнутая чужымі рукамі.

Ціханоўская пакуль што яшчэ можа адмовіцца ад выбараў і паблытаць карты канторы. Але з кожным днём будзе цяжэй.

 

21 ліпень 2020 г.                                                                 Зянон Пазьняк

Дадаць у: