Беларусы, землякі, суайчыньнікі !
У лукашысцкай турме за нашу волю і свабоду памірае беларус Сяргей Каваленка. Яго асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі. Але ён не зрабіў ніякага злачынства. На Нараджэньне Хрыстовае 7-га студзеня 2010 года ён падняў над 40-мэтровай навагодняй гарадзкой ёлкаай у Віцебску вялікі Беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Азьвярэлыя “амоны” зьбілі яго, а лукашысцкі суд прысудзіў тры гады хатняй “хіміі”.
19-га сьнежня 2011 года ноччу “амоны” ўварваліся ў дом Каваленкі і арыштавалі яго, а лукашысцкі суд прысудзіў 2 гады турмы па арыдуманым абвінавачваньні – нібыта аб парушэньні хатняй няволі.
Антыбеларускі рэжым па загаду вусатага ўзурпатара засудзіў Каваленку за любоў да Айчыны і за Беларускі Сьцяг. Тут цалкам адсутнічае справядлівасьць і законнасьць.
У знак пратэсту Каваленка аб’явіў галадоўку з патрабаваньнем адмяніць фальшывы палітычны прысуд. Пасьля месяца галаданьня яго зьвязалі турэмшчыкі і гвалтам пачалі прымусова карміць, а турэмныя лекары пагражалі катаваньнямі. Тады Каваленка зноў аб’явіў галадоўку і галадае ўжо больш месяца. Цяпер ён у Менскай Пішчалаўскай турме. Ён важыць 51 кілаграм (з нармальных яго 85), тэмпэратура цела – перадсьмяротная: 35,2 градуса, ціск крыві – 90/60.
Ён з цяжкасьцю гаворыць і рухаецца. Але ўлады вусатага ўзурпатара адмаўляюцца нават пакласьці яго ў шпіталь пад нагляд кваліфікаваных і не турэмных лекараў. Рэжым па загаду вусатага ўзурпатара вядзе гэтага беларуса на сьмерць, каб даказаць усім моц сваёй тупой антыбеларускай улады над народам.
Сяргей Каваленка будаўнік, 37 гадоў, гадуе двух дзяцей ( сем месяцаў і сем гадоў) і зьяўляецца адзіным кармільцам сям’і (дзеці, жонка Алена, маці і брат).
Беларусы, ратуйма нашага героя-земляка!
Свабоду Каваленку!
Ён падняў наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг над усёй нацыяй. Слава Беларускаму Сьцягу!
Канец вусатаму ўзурпатару, найміту лубянскай Масквы, здрадніку нацыі!
Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго! Пішыце лісты з патрабаваньнем свабоды і шпіталізацыі Каваленкі ў Генпракуратуру, у Вярхоўны суд, у сродкі масавай інфармацыі, у міжнародныя арганізацыі. Пратэстуйце! Пакуты Каваленкі за ўсіх нас. Каваленка павінен жыць.
“Беларуская Салідарнасьць”
“Рух за новыя выбары без Лукашэнкі”
(кіраўнік Зянон Пазьняк)