За часы рэжыму Лукашэнкі Масква рыхтавала нацыянальнае вынішчэньне беларусаў метадычна і пасьлядоўна.
(Вынарадавеньне акупаванай тэрыторыі — гэта ўвогуле галоўнае дзеяньне расейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, пачынаючы з ардынскага ўтварэньня маскоўскага царства.)
Найбольш груба апошнім часам у гэтым праявілі сябе генэрал ФСБ Жадобін, які, незаконна седзячы на пасадзе старшыні КГБ Рэспублікі Беларусь, склаў і нават агучыў сьпіс са 1667 беларусаў — кандыдатаў на арышт і расстрэл (за “нацыяналізм”), і другі расеяц — генэрал Бабіч, якога прыслаў Пуцін у якасьці амбасадара і кіраўніка эфэсбоўскай рэзідэнтуры ў Беларусі.
У студзені-лютым 2022 года Расея ўвяла ў Беларусь свае войскі. У выніку акупацыі і пад ціскам Масквы антынародныя рэпрэсіі Лукашэнкі, якія доўжыліся з 2020 года, ператварыліся ў мэтадычную сістэму вынішчэньня беларусаў. Цяпер ужо створана эшаланаваная шматузроўневая сістэма генацыду, якая ўвесь час удасканальваецца. Арышты і рэпрэсіі адбываюцца кожны дзень па ўсёй Беларусі. Створаныя падразьдзелы даносчыкаў, шкоднікаў і правакатараў.
Даносчыкі, у асноўным, знаходзяцца на віду, прозьвішчы і адрасы шмат каго зь іх вядомыя. Больш схаваныя шкоднікі і правакатары. Іх нескладана выявіць, але асаблівасьць у тым, што правакатары якраз самы дзейнічаюць на выяўленьне крытычна думаючых беларусаў. Мэтода простая. Правакатар выстаўляецца ў публічным месцы з маскоўскім сьцягам, каларадзкімі лентамі і зьняважлівымі тэкстамі. Падыходзіць беларус і робіць правакатару заўвагу, альбо проста пытае, навошта яго дэманстрацыя? Правакатар тут жа тэлефануе ў міліцыю ці ў КГБ. Прыязджае “губазік” і забірае цікаўнага за краты ў якасьці экстрэміста альбо тэрарыста. Так працуе цяпер расейская падсадка ў сістэме рэпрэсіяў супраць беларусаў. Нядаўна мы атрымалі некалькі відэазапісаў, адзін зь Берасьця, дзе беларуска і беларус пацікавіліся ў правакатара, навошта ён дэманструе расейскі сьцяг. Правакатар пазваніў у “губазік”. Цяпер беларус за кратамі, а беларуска пасьпела ўцячы за мяжу.
Другі відэазапіс і фатаграфіі, якія мы атрымалі, — гэта фіксацыя асобы вандала, які вось ужо два гады абгаджвае бруднымі рускімі надпісамі памятныя крыжы ў Курапатах і мэтадычна псуе Народны Мэмарыял. Нарэшце, яго злавілі на месцы злачынства і зьнялі на камэру. Гледзячы па зьнешнасьці, па манеры і характару размовы — гэта маскаль, штатны шкоднік ад КГБ.
І зноў жа, сімптаматычна, калі ў час здымкі яго спыталі, хто ён і чаму псуе Мэмарыял, вандал адкрыта (пад здымку) пазваніў у міліцыю і сказаў, каб прыехалі і забралі беларусаў (мужчыну і жанчыну), якія, маўляў, яму пагражаюць і на яго нападаюць. Прыехала міліцыя і забрала іх. (Пасьля складаньня міліцэйскага пратаколу аб экстрэмізьме ім, на шчасьце, удалося ўцячы за мяжу.)
Фіксацыя вандала ў Кураптах
Як трэба паводзіць сябе, сутыкнуўшыся з маскальскай правакацыяй па выяўленьні пазыцыі беларусаў? Зразумела, што нельга паддавацца на прымітыўную падставу. Пажадана скантактавацца з правакатарам ў нэўтральнай гаворцы, пацікавіцца справай, якую ён робіць, па магчымасьці зафіксаваць асобу і лёзунгі (папярэдне спытаўшы дазволу) і т. п.
Важна мець інфармацыю пра такіх правакатараў, якая (заўважце), акрамя фота і відэа, павінна быць запісана таксама на паперы. Прыйдзе час, і будзе прынята спэцыяльнае заканадаўства аб асобах, што падтрымлівалі генацыд супраць Беларускай нацыі і рабілі шкоду людзям Яны будуць сядзець у тых жа камэрах, у якіх цяпер па іхных наводках пакутуюць беларусы (голая падлога, палітая хлорам і жалезны ложак без матраца і пакрыцьця, бяз сувязі і без медыцынскай дапамогі). Тэрмін для такіх асобаў будзе заканадаўча павялічаны. Усё па Бібліі: вока за вока, зуб за зуб. Так будзе.
У канцы гэтага тэкста мы зьмяшчаем фота вандала і відэа, на якім ён зафікссаваны. Задача распазнаць і даведацца пра гэтую асобу усё, што неабходна для суда. Улічым, што тут будзе кваліфікацыя злачынства як кашчунства супраць трагедыі народа, як зьнявага сьвятыні, што пад аховай дзяржавы.
1 ліпень 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК