НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ТРОЛІНГ НА СВАБОДЗЕ

ТРОЛІНГ НА СВАБОДЗЕ

 У Фэйсбуку я прачытаў цікавы допіс Сяргея Навумчыка па поваду бесаўскай выхадкі супрацоўніка радыё Свабода С. Дубаўца на радыё "Свабода" ("Клікуша"). Цытую Post Scriptum Навумчыка:

"P.S. Як мне было аднойчы сказана: “Пазьняка трэба “апусьціць”, а цябе і тваіх калег па тагачаснай апазыцыі мы чапаць ня будзем, наадварот, узвысім”. Не, хлопцы, не па адрасе зьвярнуліся."

Вельмі сымптаматычныя зьвесткі. Руская гёбэльс-прапаганда трымае ў Піцеры цэлы шматпавярховы дом, дзе кругласутачна за грошы працуе шматлікая армія троляў, бесаў, ілгуноў і маральных падонкаў, пішуць і распаўсюджваюць па Сеціве брыдоту і хлусьню.

Вядома, у мясцовых майстраў подлых спраў ня тыя маштабы, як у расейцаў. Але вельмі цікава, што гнюсны тролінг, накіраваны супраць мяне, атабарыўся на радыё "Свабода". І ўжо вельмі экзатычна, што знайшліся ініцыятары, якія хацелі нават завербаваць на брудную працу майго палітычнага паплечніка Сяргея Навумчыка.

Вось якія справы адчыняцца ў рэжымным балоце.

 

26 ліпеня 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Дадаць у: