НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

У ПАМЯЦЬ ПРА АЛЕГА АБЛАЖЭЯ

У ПАМЯЦЬ ПРА АЛЕГА АБЛАЖЭЯ

Сумная вестка прыйшла з Бацькаўшчыны. У Вільні памёр Алег Аблажэй. Апошнім часам складваецца такое ўражаньне, што паміраюць толькі добрыя людзі, а злыя жывуць доўга, яны ўжо амаль бессьмяротныя і множацца, множацца...

Яшчэ адна ахвяра Чарнобыля, ўжо вечнага і ненажэрнага. Алег быў добры мастак-жывапісец і графік, творца сьветлага вобразу, чулы на ідэальнасьць, ён быў амаль чужым у антымастацкім сьвеце сучаснай эўрапейскай неэстэтыкі і нехараства. Як і шмат якія беларускія мастакі, Алег тонка і глыбока разумеў філасофію мастацтва, пісаў пра тое, ствараў кніжкі і казкі, ілюстрацыі аб прыўкрасным. Зь ім цікава было разважаць пра творчасьць і плыні, ён пісаў вершы пра тое, што думаў і перажываў, "і тугі ў сьпевах" ужо ня мог схаваць, тугі аб будучыні ў велічным сьвятле. Хай сьвеціць яму тое сьвятло там далёка, у вечным і лепшым жыцьці.

Алег быў аднадумцам і прыхільнікам беларускага Адраджэньня. Памятаю 1989 год, калі ён з Крысьцінай прыяжджаў зь Вільні ў Менск на першыя соймы БНФ, калі ажыцьцяўляліся нашы надзеі.

Глыбокае маё спачуваньне Крысьціне ў вялікай страце і ў вялікім горы. Вечная памяць Алегавай душы, які ведаў, што хараство не мінае, бо месьціцца ў векчнасьці.

 

20 траўня 2016 г.                                                                                     Зянон Пазьняк

Дадаць у: