НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ВАЖНЫ ФАКТ У ПАЛІТЫЦЫ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ

ВАЖНЫ ФАКТ У ПАЛІТЫЦЫ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ

У камэнтары да разьдзелу пра "Крызісны камітэт" у кнізе Сяргея Навумчыка  «Дзевяноста другі»  Мікола Статкевіч напісаў наступнае:  "Сяргей, ня трэба папраўляць гісторыю. Антыкрызіснае пагадненьне - гэта ініцыятыва БЗВ. Усе астатнія арганізацыі і пэрсоны былі запрошаныя да ўдзелу ў ім. Я пэрсанальна зьбіраў подпісы пад ім. У тым ліку і подпіс Кебіча."

            Ужо лепш бы ён маўчаў, чым такое пісаць. Ні адзін міністар, ні віцэ-прэм’ер, ні старшыня КГБ, ніхто з кіруючай намэнклятуры не пайшоў бы па запрашэньні М. Статкевіча ствараць "Антыкрызісны Камітэт".  Хто такі быў для іх Статкевіч? Ці хто ён такі быў для Кебіча зь ведама якога пазьней ўсіх беларускіх афіцэраў БЗВ разам са Статкевічам выгналі з войска (прытым, дзякуючы няправільным і правакацыйным паводзінам Міколы Статкевіча)

            Частку працы па агітацыі грамадзкіх і партыйных арганізацыяў і асобаў (пасьля прыняцьця нашага, дэпутатаў ад БНФ, агульнага рашэньня  аб стварэньні Антыкрызіснага камітэта) праводзілі сябры БЗВ. Дзякуй ім за гэта. Ніхто іхнай добрай працы не адмаўляе. Ідэя пра "Антыкрызісны камітэт" таксама нарадзлася ў БЗВ. Але прышлі яны зь ёй да нас, дэпутатаў Апазыцыі Беларускага Народнага Фронта ў Вярхоўным Савеце, бо толькі мы рэальна маглі падняць і ажыцьцявіць гэтую справу з кіраўніцтвам Краіны, якое магло з намі прамаўляць (згодна палітычнай субардынацыі). Мы гэтую справу і ажыцьцявілі. Прытым распрацавалі стратэгічна і тактычна ўсё дасканала, а я як Старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФ курыраваў увесь працэс і сам вёў арганізацыйны сход утварэньня. Гэта было немалаважна, ад старшыні сходу шмат залежыла.

            Добра, што Сяргей Навумчык узяўся апісаць падзеі, якія бачыў, пра якія шмат ведае, у якіх разьбіраўся і ў якіх прымаў удзел, бо інакш эгацэнтрысты "ўсіх масьцяў", накруцілі б больш за камуністаў. Такая, нажаль, падрэжымная рэальнасьць.

 

16 кастрычнік 2017 г.                                                                    Зянон Пазьняк

Дадаць у: