НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

ВЕРШ ГЕНІЯ

ВЕРШ ГЕНІЯ

У часіны, калі аднадумцы зьбіраюцца разам і іншыя, гатовыя іх пачуць, трэба, як я лічу, заўсёды і абавязкова паўтараць і ўспамінаць словы Вялікіх беларусаў пра Вялікую Беларускую Мову. Бо няма нічога вышэйшага для нацыі, чым яе мова. Гэта каштоўнасьць „нумар адзін", угрунтаваная натуральным правам.

Пра мову народа гэтак жа, як і пра каштоўнасьць жыцьця, не дыскутуюць, бо іхняя існасьць і патрэбнасьць неаспрэчныя і несумненныя. Іх шануюць.

Шмат хто на сьвеце гаварыў пра сваю мову: філёсафы і паэты, навукоўцы і мысьляры. Але ніводзін філёсаф і ніводзін паэт ня выказаўся глыбей, чым наш вялікі БАГУШЭВІЧ: „Шануйце мову нашу беларускую, каб ня ўмёрлі".

Услухаемся і задумаемся. Гэтыя словы ёсьць наймудрэйшы, найкарацейшы і найпрыгажэйшы верш генія. Ніхто на сьвеце пра мову не напісаў лепш.

Зянон ПАЗЬНЯК

Беларускія Ведамасьці, №36 | чэрвень 2001 г.

Дадаць у: