НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ВІДЭА. АБ ПАДЗЕЯХ САКАВІКА 1990 г.

ВІДЭА. АБ ПАДЗЕЯХ САКАВІКА 1990 г.

На відэа: Прэсавая канфэрэнцыя 1991 г. кіраўніцтва БНФ дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР Зянона Пазьняка і Алега Трусава для беларускіх і замежных журналістаў. Адказ на пытаньне аб заяве Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 сакавіка 1990 г. пра вяртаньне Вільні ў Беларускую ССР і  адказ Зянона Пазьняка аб ліквідацыі правакацыі КПСС і Масквы супраць салідарных адносінаў Беларусі і Летувы, Беларускага Народнага Фронту і Саюдзіса. (Відэа зьняў -- Сяргей Чырык).

Перадрукоўваю гэтае відэа ў сувязі з паклёпніцкімі паводзінамі (у тым ліку ў Сеціве) расейскай і лукашысцкай агентуры супараць Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху. Павылазілі супраць нас падкалодныя зьмеі ў Вільні і ва Украіне, папаліліся, пагарэлі. Цемра  неадукаваная. Агентура ёсьць цяпер асноўны рэсурс гібрыднай антыбаларускай вайны. Украінцы яшчэ, відаць, не зразумелі, што пад маскай патрыятызму сістэмную нянавісьць супраць беларускага народу ва Ўкраіне распаўсюджвае маскоўская агентура. Але час працуе не на іх. Не схаваюцца камсамольцы. І ні што ім не дапаможа, ні хітрыкі, ні дэмагогія.

Зянон Пазьняк

Дадаць у: