Дарагія землякі-беларусы, дарагія адраджэнцы,
віншую ўсіх з Божым Нараджэньнем (Калядамі) і надыходзячым Новым Годам. Няхай гэтае найвялікшае сьвята стане знакавым у нашым нацыянальным лёсе і пакажа людзям сьветлы шлях да вечнасьці і народнай свабоды. А надыходзячы 2015 год хай стане пераломным у нашай сьведамасьці, калі тысячы, мільёны беларусаў павернуцца тварам і сэрцам да сваёй дарагой Айчыны, да нашай найвялікшай найпрыгажэйшай мовы, на якой нашы продкі адбудавалі наша Вялікае Княства Літоўскае і трымалі высока наш гонар, сям’ю, дзяржаву і меч. Так і мы цяпер будзьма гатовыя яднацца перад вялікімі выпрабаваньнямі, перадолеўшы якія, мы сцьвердзім новую сьветлую вольную Беларусь, дзе будзе радасна і вольна жыць і працаваць у гонары і пашане на шчасьце самым сабе і ўсім людзям.
Слава Ісусу Хрысту!
Ляўдэтур Езус Хрыстус!
25 Сьнежня 2014 года. Зянон Пазьняк