НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ

ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ

Дарагія землякі, адраджэнцы, паважаныя беларусы, віншую ўсіх з надыходзячым новым 2018 годам і спадзяюся, што ён будзе лепшы, чым мінулы 2017-ы, калі мы перажылі рэальную пагрозу для дзяржаўнай незалежнасьці нашай краіны. Гэтая пагроза, аднак, існуе ўжо ўсе 23 гады рэжыму нашага нацыянальнага няшчасьця і вялікіх страт. Але ёсьць надзея на лепшае. Практычна, дзеля гэтага патрэбна адна галоўная ўмова -- шанаваньне і гучаньне нашай вялікай Беларускай мовы. У ёй, дасканалай і прыгожай, аснова нашай нацыі, нашага інтэлектуальнага разьвіцьця асобы, дзяржавы і культуры. Рэжым зьнішчае нашу мову і адукацыю, але жыцьцё яе і будучыня краіны залежыць ад беларусаў. Будзьма годныя нашых слаўных продкаў крывічоў, ліцьвінаў, беларускіх адраджэнцаў ХХ-га стагоддзя, што адрадзілі дзяржаву і Незалежнасьць краіны.

            У надыходзячым 2018 годзе якраз будуць знакавыя ўгодкі вялікіх падзей, якія зьмянілі Беларусь і хаду нашай гісторыі. Гэта: сто гадоў аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, трыццаць гадоў адкрыцьцю Курапатаў, трыццаць гадоў ад стварэньня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і дваццаць сем гадоў Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Гэта ёсьць ужо сакральныя зьявы нашай нацыі. Шануйма гэтыя падзеі, памятаем, успамінаем, ганарымся. Яны яднаюць і славяць наш народ. З надыходзячым Новым годам! Здароўя і шчасьця ўсім.

 

31 сьнежня 2017 г.                                                           Зянон Пазьняк

Дадаць у: