НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ВЫБАРАЎ НЯМА!

ВЫБАРАЎ НЯМА!

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі трымаецца на фальшывай сістэме выбараў, якую ён стварыў.

Фактычна, выбараў няма. Няма бачнага кантролю за падлікам галасоў. Пратаколы галасаваньня перапісваюцца ў адміністрацыі, дзе ўпісваюць патрэбныя рэжыму вынікі галасаваньня, незалежна ад таго, як галасавалі выбаршчыкі. Фальсіфікацыя забясьпечвае Лукашэнку 75-85 адсоткаў галасоў. Гэтак цягнецца ўжо 25 гадоў.

Дзеля фальсіфікацыі рэжым патрабуе, каб людзі йшлі галасаваць. Гэта дае магчымасьць фальсіфікатарам "намаляваць" фальшывыя вынікі галасаваньня, выкрыць якія, практычна, немагчыма.

Калі ж бы людзі не прыйшлі галасаваць (не прыйшло б больш за палову), то гэта фіксуецца назіральнікамі, і схаваць фальсіфікацыю немагчыма. Вядома, рэжым тут усяроўна схлусіць, але хлусьня будзе даказана і зафіксавана. Гэта дае магчымасьць канстатаваць, што выбары не адбыліся, і па закону ставіць пытаньне аб новых выбарах з іншымі кандыдатамі.

Зразумела, што рэжым ня стане праводзіць новыя выбары. Але гэта будзе сьведчыць аб узурпацыі ўлады, умацуе пазыцыю народа аб арышце і прыцягненьні да адказнасьці ўзурпатара ўлады.

На выбарах улада дыктатуры не мяняецца. Хаджэньне на галасаваньне дапамагае фальсіфікацыі выбараў. Непрыход на галасаваньне і кантроль над непрыходам ламае фальшывую сістэму выбараў і паляпшае пазыцыі людзей у змаганьні з узурпацыяй улады, якая можа быць зрынута рычагамі закона, шляхам народнай волі.

 

18 ліпень 2020 г.                                     Зянон Пазьняк

 

narodnaja-partyja.org

Дадаць у: