НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Яшчэ раз “памыліліся”?

Яшчэ раз “памыліліся”?

Нядаўна “журналісты” ў Беларусі яшчэ раз “памыліліся”. На гэты раз ў “Народнай Волі”. У сувязі з чарговай “памылкай” быў напісаны ліст рэдактару “Народнай Волі” спадару І. П. Сярэдзічу, дзе напісана:

Паважаны Іосіф Паўлавіч,  29-га сакавіка на сайце БЕЛАПАН “Навіны” была зьмешчаная скандальная і фантастычная інфармацыя аб тым нібыта Зянон Пазьняк спадзяецца на гарантыі вяртаньня на Беларусь ад Пуціна і Лукашэнкі. У сувязі са скандалам кіраўніку БЕЛАПАН спадару Алесю Ліпаю быў накіраваны  ліст наступнага зьместу:

 “Ні пра якія гарантыі вяртаньня ад Пуціна і Лукашэнкі я не казаў сёньня ў інтэрв’ю М. Гаравому (Белапан). У размове не было ўвогуле ўжыта слова “Пуцін”.

             З павагай  З. Пазьняк.        29.03.2006.

            Кіраўніцтва БЕЛАПАН праверыла інфармацыю журналіста і 30 –га сакавіка зьмясьціла на сайце абвяржэньне свайго ранейшага непраўдзівага паведамленьня і прынесла мне афіцыйныя прабачэньні. (Тэкст абвяржэньня і прабачэньня БЕЛАПАН і вытрымку зь ліста А. Ліпая дасылаю.)

            Праз тыдзень, 6 – га красавіка, “Народная Воля” (аўтар Алег Сноў) перадрукоўвае для сваіх чытачоў непраўдзівы скандальны матэрыял БЕЛАПАН ад 29 –га сакавіка, быццам бы ня ведаючы пра абвяржэньне і прабачэньне.

            Пакідаю на сумленьні газэты рытарычнае пытаньне як называюцца такія паводзіны. Але патрабую ад вас неадкладнага афіцыйнага абвяржэньня і прабачэньня перад чытачамі.

            З горыччу       Зянон Пазьняк

10 –га красавіка 2006 г.

 

Д а д а т а к 1:

30/03/2006 10:40

З.ПОЗНЯК ОПРОВЕРГАЕТ ИНФОРМАЦИЮ О ТОМ, ЧТО ТРЕБУЕТ ГАРАНТИИ ОТ В.ПУТИНА И А.ЛУКАШЕНКО

Минск, 30 марта. Председатель Консервативно-Христианской партии - БНФ (КХП-БНФ) Зенон Позняк опровергает информацию о том, что он связывает свое возвращение в Беларусь с гарантиями личной безопасности от Владимира Путина и Александра Лукашенко.

Несколько дней назад представители белорусской интеллигенции обратились к З.Позняку, который находится в эмиграции с весны 1996 года, с предложением вернуться на родину. Напомним, З.Позняк участвовал в нынешней президентской кампании. Его инициативная группа собирала подписи за выдвижение лидера КХП-БНФ кандидатом в президенты Беларуси.

29 марта в интервью БелаПАН З.Позняк назвал "бессмысленными" все обращенные к нему призывы о возвращении в Беларусь, "так как то, что понимают сознательные белорусы, по-своему понимают Лубянка и Лукашенко". "Так что по этому вопросу надо обращаться не ко мне, а к руководству России и Беларуси", - подчеркнул З.Позняк.

Корреспондент БелаПАН ошибочно трактовал эти слова как апелляцию к гарантиям личной безопасности от В.Путина и А.Лукашенко.

БелаПАН приносит свои извинения З.Позняку.

 

Д а д а т а к 2 :

(Вытрымка зь ліста у адказ)

 

---------- Forwarded message ----------
From: Алесь Липай <lipay@belapan.com>
Date: Mar 30, 2006 10:00 AM
Subject: Ad A. Lipaya

Паважаны Зянон Станіслававіч!

 Прыміце мае асабістыя і ад усяго БелаПАНу прабачэньні з нагоды заметкі Марата Гаравога, якая была распаўсюджаная па каналах нашай інфармацыйнай агенцыі.

Пасьля размовы з Гаравым мне падалося, што памылка зробленая ім не наўмысна, а з прычыны непрафесійнасьці, з-за таго, што ён узяў на сябе сьмеласьць тлумачыць выказваньні суразмоўцы і рабіць уласныя высновы. Ва ўсялякім разе, яму заяўлена пра недапушчальнасьць такога падыходу.

Абвяржэньне заметкі Гаравога ўжо выстаўленае ў нашую інфармацыйную ленту, а таксама ў рубрыку "Выбары" інтэрнэт-газеты www.naviny.by

З павагай,

 Алесь Ліпай,

БелаПАН

Дадаць у: