Так званы „канстытуцыйны акт", што прапануе Масква беларусам аб паглынаньні нашай краіны — гэта ёсьць палітычная форма агрэсіі і пасягненьня на нашую дзяржаву. Гэты акт беларусамі не павінен абмяркоўвацца. Тут мусіць быць нота абурэньня і пратэсту на непрыхільнае захаваньне Расеі адносна Беларусі.
Беларусы павінны адкінуць прапанову любога рэфэрэндуму на гэтую тэму і ня ўдзельнічаць у чужых авантурах.
Ужо быў 1922 год, былі Савецкі саюз, тэрор, Курапаты, мільёны забітых беларусаў і паранойныя дыктатары. I пра гэта беларусам у дачыненьнях з Расеяй трэба памятаць вечна.
17 сакавіка 2003 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
Беларускія Ведамасьці, №48 | люты-сакавік 2003 г.