НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ЗАЦЕМКА ПРА БЭРЛІНСКА-МАСКОЎСКІ ГЕНАЦЫД

ЗАЦЕМКА ПРА БЭРЛІНСКА-МАСКОЎСКІ ГЕНАЦЫД

Вяртаючыся да раней напісанага (напрыклад, "Тэрыторыя генацыду. Беларусь, Украіна, Усходняя Эўропа"), нагадаю, што Беларусь і Украіна ў першай палове ХХ-га стагоддзя за часы панаваньня расейскага камунізму і нямецкага фашызму былі зонай сьмерці. Тут у той час адбылося найбольшае вынішчэньне насельніцтва, бо і маскоўскі, і бэрлінскі рэжымы ставілі аднолькавую задачу -- забіць народы Беларусі і Украіны і засяліць гэтыя тэрыторыі сваім насельніцтвам. Беларусь і Украіну акупанты ператваралі у народны магільнік.

Амэрыканскі дасьледчык генацыду Ц. Снайдар падае звесткі, што адносна прапорцыі да агульнай колькасьці насельніцтва ў рэспубліках СССР ў Беларусі маскоўцы-бальшавікі забілі ў 25 разоў больш людзей, чым у Расеі. Па нашых падліках на працягу маскоўска-нямецкіх акупацыяў нашай краіны з 1914-га па 1953 год была зьнішчана амаль палова жыхароў Беларусі. На сёньняшні дзень (пры іншых і нармальных умовах жыцьця) мы мусілі быць 30 мільённай нацыяй.

Нядаўна, перабіраючы архіўныя выразкі, я натрапіў на артыкул Нью-Ёрскай беларускай газэты Бацькаўшчына № 40 (476) ад 25-га кастрычніка 1959-га года. Там паводле статыстыкі падаюцца зьвесткі, што ад ўсёй колькасьці савецкіх вязьняў ГУЛАГу беларусы складалі 15 адсоткаў (і гэта ўлічваючы тую, абстрыжаную з усіх бакоў даваенную БССР), украінцы -- 40 адсоткаў, расейцы -- 2 адсоткі. Беларусы і ўкраінцы складалі бальшыню вязьняў у маскоўскім ГУЛАГу.

 

31 сакавіка 2016 г.                                                                                             Зянон Пазьняк

Дадаць у: