НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Заява У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь

Заява  У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь

Заява

У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Ад грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Пазьняка Зянона Станіслававіча.

Зьвяртаю ўвагу, што дзяржаўныя асобы, ворганы ўлады і сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Сутнасьць парушэньняў заключаецца ў наступным:

Не існуе дзяржавы з назвай «союзное государство». Аднак шэраг адказных дзяржаўных службовых асобаў заключылі змову з кіраўніцтвам іншай дзяржавы (Расейскай Фэдэрацыі) і стварылі незаконныя ворганы гэтай неіснуючай дзяржавы. Праз дзейнасьць гэтых незаконных ворганаў вядзецца разбурэньне канстытуцыйных асноваў дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Групоўка адказных службовых асобаў пад прыкрыцьцём ворганаў «союзного государства» працуюць ў інтарэсах Расеі. Фактаў незаконнай антыканстытуцыйнай дзейнасьці дастаткова. Рэгулярна па беларускім тэлебачанні, радыё, у афіцыйных газэтах «Беларусь сегодня» («Советская Белоруссія»), «Звязда» і іншых адказныя дзяржаўныя службовыя асобы і журналісты расказваюць пра дзейнасьць ворганаў незаконнай дзяржавы пад назвай «союзное государство». (Гл. напр. у газэце «Зьвязда» 8.ХІІ.2005 г. рубрыку «Саюзнае веча» і дадатак «Союз» да газэты «Советская Белоруссія» (ці «Белорусь сегодня»)

Прашу адчыніць крымінальную справу па факту злоўжываньня службовым становішчам адказнымі дзяржаўнымі службовымі асобамі Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у незаконных фармаваньнях незаконнай дзяржавы пад назвай «союзное государство» і сталі на шлях здрады дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

12 сьнежня 2005 г.

Зянон Пазьняк

Дадаць у: