У сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім акупацыйным войскам; у сувязі з нападам расейскіх узброеных сілаў на Украіну і ў сувязі зь небясьпекай 3-й сусьветнай вайны Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" бярэ на сябе адказнасьць за палітыку беларускага супраціву расейскім акупантам і выступае ў якасьці альтэрнатыўнага ураду змагарнай Рэспублікі Беларусь.
Мы заяўляем аб падтрымцы вольнай Украіны і яе барацьбы супраць расейскага агрэсара.
Мы сьведчым, што расейскія акупацыйныя войскі зьявіліся ў Беларусі ў выніку агрэсіўнай палітыкі Масквы і ў выніку здрады і садзеяньня інтэрвентам з боку Аляксандра Лукашэнкі, улада якога не прызнаная беларускім народам і нікім на сьвеце, акрамя Расеі.
Мы сьведчым аб недальнабачнай прамаскоўскай, пазыцыі групы, сабранай вакол Сьвятланы Ціханоўскай, памылковыя дзеяньні якой паспрыялі рэпрэсіям і акупацыі Беларусі Пуцінскай Расеяй.
Мы заклікаем беларусаў яднацца пад Беларускім нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам пад лозунгамі свабоды, волі, незалежнасьці, дэмакратыі, салідарнасьці і адзінства беларусаў супраць маскоўскай акупацыі і супраць прамаскоўскага антынароднага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Няхай жыве вольная, незалежная Беларусь! Прэч маскоўскіх акупантаў! Слава Украіне!
24 люты 2022 год
Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь"
----------------------------------------
(Каардынацыя БНС: Зянон Пазьняк, )