НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ЗАЎВАГА ПРА ВЫНІШЧЭНЬНЕ

ЗАЎВАГА ПРА ВЫНІШЧЭНЬНЕ

Абавязковыя атрыбуты і прыкметы эўрапейскай нацыі -- нацыянальны тэатр і нацыянальная літаратура. Калі гэтага не існуе -- няма і нацыі.

Цяпер беларусы падвержаны нацыянальнаму генацыду гэтак жа, як і ў 1930-х, але пакуль што без масавых расстрэлаў (якія, аднак, могуць аднавіцца пры працягу антыбеларускай улады).

Імкненьне ліквідаваць беларускую літаратуру прамаскоўскі рэжым праявіў ад самага пачатку (ліквідацыя Дома літаратара, Літфонду, пагром і падзел Саюзу пісьменьнікаў). Цяпер Саюз пісьменьнікаў зачынілі.

Ліквідацыя нацыянальнага тэатру пачалася ў 2020 годзе разгромам (звальненьнем) трупы Дзяржаўнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Зараз адбываецца разгром тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (другой па значэньні беларускай сцэны ў краіне). Прыдумваюць неадэкватную (як правіла) прычыну і пачынаюць рэпрэсіі. Пагром тэатра ў Віцебску, напрыклад, стаўся з-за слоў "Жыве Фландрыя" ў гістарычным спэктаклі "ЦІЛЬ" (пастаноўка п’есы вядомага рускага драматурга Рыгора Горына). Горын ужо нябожчык, але, магчыма, кнігу Шарля дэ Костэра таксама забароняць. Як сказаў адзін мой злосны непрыхільнік: "захацелі вар’ята, дык і любуйцеся".

Ёсьць ў гэтых зьдзеклівых словах і доля праўды. У 2022 годзе "хацельцы" і агітатары хадзіць на "рэфэрэндум" мазаічнага зноў зьбіраюцца яго ўладу ўвекавечыць. Паранойя, вядома, вечна ня будзе, але гісторыя ў чарговы раз паказвае, што для таго каб вынішчыць нацыю для Масквы хапае аднаго выр’ята.

 

29 лістапад 2021 г.                       Зянон Пазьняк

Дадаць у: