НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

ЗВЫЧАЙНАЯ ЗДРАДА

ЗВЫЧАЙНАЯ ЗДРАДА

Чарцей не схаваеш — альбо асьліныя вушы, альбо рогі тырчаць.

Гісторыя посткамунізму ўжо паказала, што апазыцыя, якая змагаецца з рэжымам за грошы, калі прыходзіць да ўлады — пачынае красьці больш за папярэднікаў. Такія лёсам народу не цікавяцца.

У беларускай так званай „аб’яднанай апазыцыі" на паверхні былыя сябры і хаўрусьнікі Лукашэнкі. Ім усім хочацца стаць прэзыдэнтамі, і таму яны адзін за другім езьдзяць у Маскву шукаць падтрымкі. Яны імкнуцца пераканаць маскоўцаў што будуць лепшымі за Лукашэнку (для Масквы, вядома).

„Мы понимаем, что в наших руках судьба Беларуси", *— кажа (і, відаць, думае) адзін такі „апазыцыянэр" Міхаіл Чыгір.

Тады яму задаюць пытаньне:

— Как сообщила недавно российская газета „Сегодня", в Беларуси в прошлом году работали несколько аналитических групп, которые изучали у нас политическую ситуацию. Знаете ли вы об этом?

— Конечно, знаю. Более того, я встречался с одним из представителей этих групп. Хочу добавить, что в отличие от времен Бориса Ннколаевича Ельцина, когда основным источником информации в Росии о Беларуси были только официальные каналы — президент, правительство, МИД, то нынешняя путинская администрация создала у нас в стране, насколько я знаю, три независимые и автономные группы: одна представляет Совет безопасности, другая — Администрацию президента, третья — ФСБ. Они отслеживают ситуацию в Республике Беларусь и дают сейчас свои предложения, свои замечания президенту России.

— Известны ли Вам какие-нибудь результаты наблюдений российских групп?

— Насколько мне известно, россияне будут наблюдать за происходящим в Беларуси еще достаточно длительное время и по своей позиции касательно поддержки того или иного кандидата на президентских выборах определятся гораздо позже. И то, что российская сторона собирает информацию не только по официальным каналам, но и неофициальным, — своеобразное ноу-хау нового российского руководства. Как мне сообщили, эти люди „узнали много нового и интересного о Беларуси".**

Калі я гэта прачытаў, *** то не паверыў вачам сваім. Але факт ёсьць факт. Чыгір адкрыта расказвае пра свае сувязі і кантакты з расейскімі спэцслужбамі. Я паказаў гэты матэрыял Генэральнаму Пракурору Беларусі спадару Рыгору Пракаповічу. Выглядае так, што калі пачнецца працэс па факту ўзурпацыі ўлады ў Беларусі, то так званая „апазыцыя" будзе праходзіць ня толькі ў якасьці сьведкаў па справе ды абвінаваўцаў. Урэшце рэшт людзі разьбяруцца, як і з Лукашэнкам. Толькі лепш разабрацца перад, чым пасьля. Меншыя страты для грамадзтва.

Зянон ПАЗЬНЯК

* Мы разумеем, што ў нашых руках лёс Беларусі (з руск.)

* * — Як паведаміла нядаўна расейская газэта „ Сегодня ", у Беларусі ў мінулым годзе працавалі некалькі аналітычных групаў, якія вывучалі ў нас палітычную сітуацыю, Ці ведаеце вы пра гэта?

— Вядома, ведаю. Больш таго, я сустракаўся з адным з прадстаўнікоў гэтых групаў. Хачу дадаць, што ў адрозьненьне ад пэрыяду Барыса Мікалаевіча Ельцына, калі асноўнымі крыніцамі інфармацыі ў Расеі пра Беларусь былі толькі афіцыйныя каналы — прэзыдэнт, урад, МЗС, — то цяперашняя пуцінская адміністрацыя стварыла ў нас у краіне, наколькі я ведаю, тры незалежныя і аўтаномныя групы: адна прадстаўляе Савет бясьпекі, другая — адміністрацыю прэзыдэнта, трэцьцяя — ФСБ. Яны адсочваюць сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь і даюць цяпер свае прапановы, свае заўвагі прэзыдэнту Расеі.

— Ці вядомыя Вам якія-небудзь вынікі назіраньняў расейскіх групаў?

— Наколькі мне вядома, расейцы будуць назіраць за тым, што адбываецца ў Беларусі, яшчэ дастаткова доўгі час і па сваёй пазыцыі, што датычыць падтрымкі таго ці іншага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах, вызначацца значна пазьней. I тое, што расейскі бок зьбірае інфармацыю ня толькі па афіцыйных каналах, але і па неафіцыйных, — гэта своеасаблівае ноў-хаў новага расейскага кіраўніцтва. Як мне паведамілі, гэтыя людзі „даведаліся шмат новага і цікавага пра Беларусь." (з руск.)

*** „Народная Воля", — 2001, 18 студзеня.

Беларускія Ведамасьці, № 31 | сьнежань 2000 г.–студзень 2001 г.

Дадаць у: