НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ЗВЫКЛАЯ ЗЬЯВА

ЗВЫКЛАЯ ЗЬЯВА

            Маленькая, здавалася б, дэталь, -- як працуюць лукашысцкія, пралукашысцкія і “шэрыя” (квазі-дэмакратычныя) СМІ. Усе дружна пішуць, як у Кіеве на інаўгурацыі Пятра Парашэнкі Лукашэнку сустракалі беларусы пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і крычалі “Жыве Беларусь!”, а ён, маўляў, рукой памахаў. (Такога, увогуле, не павінна б было быць у прыродзе, хіба нешта вялікае ў лесе здохла.)

            Адчыняем старонку Інтэрнэт-рэсурса “Хартыя-97”, за 10 чэрвеня, а там відэа з Кіева. Стаяць беларусы разам з украінцамі пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і хорам скандуюць Лукашэнку: “Ганьба! Ганьба! Ганьба! Пуцінскі халуй!” “Халуй” пачуў, зрабіў выгляд, што не зразумеў, памахаў ручкай – і ў машыну.

            Нават пералічваць ня хочацца ўсе гэтыя так званыя “дэмСМІ”, што ўсхваляюць і  словаблудзяць Лукашэнку, бо даўно ўжо няма тут рэальнай інфармацыі пра палітыку. Ілжа і хлусьня, перамешаная з фактамі ў імя прапаганды – звыклая зьява. 

 

11 чэрвеня 2014 г.                                                                  Зянон ПАЗЬНЯК 

 

Дадаць у: