Беларусь перажывае нашэсьце арды -- маскоўскую акупацыю пад выглядам манеўраў. Армады расейскіх танкаў і ваенных машын на нашых дарогах. 23 студзеня Беларускі Нацыянальны Сакратарыят паведаміў пра гэта ўсяму сьвету. Сьвет маўчаў, і толькі цяпер нешта пачаў казаць.
Тым часам канторскія групнікі вакол Латушкі-Ціханоўскай пра захоп тэрыторыі Беларусі ня кажуць нічога. Яны гэтага ня бачаць і агітуюць людзей пайсьці на незаконны рэфэрэндум Лукашэнкі.
Галоўная фігура групы Валер Кавалеўскі патлумачыў, што, маўляў, ня Пуцін, ні Назарбаеў, ні агрэсія Расеі не галоўнае, а галоўнае -- дыктатар Лукашэнка, якога трэба ськінуць, і тады ўсё пераменіцца.
Вайна стукаецца ў нашыя дзьверы. Вораг ужо ў нашым доме, і мова непрыняцьця подласьці і здрады робіцца ў беларусаў ўсё больш жорсткай і бязьлітаснай. Далей відэа Натальлі Сяргеевай: