НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

Зянон Пазьняк: ёсьць стылёвая сувязь паміж конкурснымі праектамі фальшывай мэмарыялізацыі Курапатаў і скандальным рэстаранам "поедем поедим"

Зянон Пазьняк: ёсьць стылёвая сувязь паміж конкурснымі праектамі фальшывай мэмарыялізацыі Курапатаў і скандальным рэстаранам "поедем поедим"

Прачытаў і праглядзеў матэрыял з блогу "Aśvieta Pražska" ( https://asvietaprazska.blogspot.com/2018/07/blog-post_29.html ). Там шмат фатаграфіяў рэстарана "Поедем поедим". Цяпер больш дэталёва разглядзеў інтэр’ер. Ня буду ўдавацца ў містычныя ацэнкі, бо можна далёка зайсьці. Пытаньні ёсьць, але гэтага мала, каб сьцьвердзіць нешта дакладнае. Пакуль адзначыў бы толькі характэрную стылістыку.

Тут, што мяне зацікавіла -- гэта выразнае стылёвае адзінства інтэр’ернага дызайна рэстарана "поедем поедим" і канструкцый трох адабраных праектаў рэжымнай мэмарыялізацыі Курапатаў. Адчуваньне, што яны зроблены тымі ж аўтарамі, якія праектавалі дызайн рэстарана. Нават вяроўкі (сімволіка шыбеніцы) паўтораныя (прычым тут вяроўкі ў Курапатах!). Ці, напрыклад, выокая канструкцыя з чорных брусоў даволі збліжана нагадвае гістарычную гілятыну і сазлучаныя шыбеніцы адначасна.

Дух сатанізму і масанэрыі ў прапанаваных конкурсных канструкцыях мне ўбачыўся адразу. Праўда, цяпер ён пашыраны ва ўсім так званым "сучасным" мастацтве і даўно. Але выразная карэляцыя мэмарыяльных конкурсных "праекцый" з дызайнам інтэр’ераў "поедем поедим" уражвае. Узьнікла думка, што тут, ля Курапатаў і ў Курапатах, задумваецца нешта вельмі нядобрае.

Стылёвыя паралелі не выпадковыя. Трэба б ведаць больш пра аўтараў праектаў, спонсараў і ўмовы конкурсу. Па неафіцыйных зьвестках стала вядома, што інтэрер рэстарана быццам бы праектаваў Цімур Велітоўскі. Гэта дызайнер прафэсійнага ўзроўню, які ведае, што робіць. Ягоны дызайн заўсёды робіцца пад канцэпцыю. Тут правіла.

Праглядзеўшы тое, што магчыма праглядзець пра дызайнэра Велітоўскага, можна зрабіць дапушчэньне, што канцэпцыя інтэр’ера рэстарана -- ёсьць якраз справа гэтага мастака, які сьвяткуе "гэлоўін" (галоўнае культавае сьвята царквы Сатаны Лавэя), стварае сабе дэманічны фотаімідж і бравуе пошлымі эпатажнымі выказваньнямі ў стылі Бэрнарда Шоў. Кшталту: "Скромность -- кратчайший путь к бесславию". Хаця маглі быць канцэптуальныя заказчыкі, якія ведалі схільнасьці мастака.

Крок за крокам праяўляецца сітэмная атака на Курапаты. Добра, што мы пачалі адкрываць іхнія планы на раньніх стадыях подласьці. Яны занэрваваліся. Разумеюць, што толькі грамадзкасьць можа ім зачыніць іхную эфэсбоўска-сатанінскую "лавачку".

 

3 жнівень 2018 г. Зянон Пазьняк

 

 

Дадаць у: