Навіны

У нядзелю 2-га лютага ў беларускім саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя новай кнігі ЗЯНОНА “Тэрра Дэй” (Зямля Бога).
Аўтар, прадстаўляючы кнігу, засяродзіўся на яе галоўнай частцы, прачытаў цэлую лекцыю пра мастацтва кнігі, паэзію, фатаграфію і літаратуру з паказам ілюстрацыяў праз дыяпраектар на экран. Новая кніга ЗЯНОНА – гэта...

Падзеі на Ўкраіне абавязваюць мяне зрабіць гэтую заяву ў дачыненьні да Ўкраіны і Беларусі.
У Кіеве правячая прамаскоўская кліка перайшла рубікон вайны. Пачалі страляць у людзей на Майдане. 22 студзеня забілі пяць чалавек (сярод іх аднаго беларуса). Вяртаньня да мірнага супроцьстаяньея цяпер можа ня быць.
Цяпер калі ўкраінцы адступяць, -- Украіну патопяць ў рэпрэсіях,...

Мне запомніліся словы з аднаго апокрыфа, якія я ў маладосьці прачытаў, цікавячыся эсхаталогіяй: “І адчыняцца новыя віды грахоў”. Уявіць, што гэта абазначае і што настане, было немагчыма, пакуль я ўжо ў другой палове жыцьця па волі лёсу ні апынуўся на Захадзе і ня ўбачыў тое, пра што, відаць, пісалася ў апокрыфе.
Зьдзіўляла ня тое, што распаўсюджанасьць...

Калі зыходзіць з палажэньня, што чалавек як разумная істота і дух Сусьвету быў адразу створаны Богам, ці (альбо) у выніку зпраграмаванага разьвіцьця матэрыі, то прыходзім да высновы, што, побач з мовай, найвялікшай якасьцю чалавека як фэнамэна ёсьць ягонаядумка (здольнасьць думаць словамі) і ягоны ўнутраны сьвет – здольнасьць адчуваць Сусьвет як рэальнасьць і ўяўленьне.
...

Праблема абортаў (штучнага прыпыненьня цяжарнасьці) была ўвесь час, ад пачатку існаваньня цывілізацыі і культурнага чалавецтва. Ва ўсе часы, ва ўсіх краінах яна была вырашана па-рознаму, падыходы (сістэма дазволаў і забаронаў) зьмяняліся даволі часта. Усюды гэтае пытаньне было зьвязана з рэлігіяй, ідэалогіяй, сацыяльным станам грамадзтва, дэмаграфіяй, эканамічнымі і...

У тэхналягічным аспэкце «непрадрашэнства» – гэта ёсьць мабілізацыя розных пратэстных сілаў толькі на бліжняй мэце (ад рускага тэрміна «не предрешать»). У палітычным аспэкце непрадрашэнства -- гэта тактычная імпэрская ідэалёгія, распрацаваная расейскімі дэмакратамі-шавіністамі яшчэ ў пэрыяд паміж 1-й і 2-й Сусьветнымі войнамі. Рускія эмігранты імкнуліся...

“Статус-кво” – гэта ідэалёгія і палітыка імпэрскіх шавіністычных сіл, накіраваная на тое, каб лічыць разбураны імі сацыяльны (нацыянальны) аб’ект (сістэму аб’ектаў) новай базавай рэальнасьцю (статус-кво), пунктам адліку для выніковых высноў.
Палітыка “статус-кво” накіравана на замацаваньне вынікаў імпэрыялістычнага разбурэньня дзеля далейшай зьмены і...

Адраджэньнем называецца ўнівэрсальны палітычны накірунак акупаванай (прыгнечанай) нацыі (народа) у змаганьні за свабоду і незалежнасьць. Вылучаецца як шырокі грамадзка-культурны і палітычны рух, які ставіць задачу адрадзіць усё разбуранае акупантамі (прыгнятальнікамі), найперш вярнуць афіцыйнае ўжываньне нацыянальнай мовы, аднавіць нацыянальны тэатр, мастацтва, літаратуру,...

Дарагія землякі, дарагія беларусы. Віншую ўсіх з Новым 2014 годам.
Няхай ён будзе лепшым за мінулы! Няхай стане годам вольнай Беларусі і ўдыхне мужнасьць і сілы ў наш вялікі народ. Прыйдзе час і ўсё зрушыцца, павее сьвежы вецер, уздымуцца нашы сьцягі, загучаць песьні. Набліжайма гэты жаданы, сьветлы, доўгачаканы час. Шчасьця ў Новым годзе!
Зянон Пазьняк

Знайшліся паважаныя людзі, якія на поўным сур’ёзе зьвярнуліся ў рэжымнае міністэрства з прапановай аб прызнаньні сьвятога нацыянальнага сымвала -- Бел-Чырвона-Белага Сьцяга -- гістарычна-культурнай каштоўнасьцю.
Мяркую што ў гэтай пасьпешнай задумцы выявілася яшчэ і прастадушнасьць добрых людзей, якія хочуць як лепш, але ніяк не зразумеюць, дзе яны жывуць і што адбываецца ў...