Артыкулы
(Заява)
Дзеяньні і заканадаўчыя ініцыятывы цяперашняй расейскай ўлады — эскалацыя напружанасьці на Каўказе, непасыланьне амбасадара на Украіну, агрэсіўны ліст Д. Мядзьведзева прэзыдэнту Украіны В. Юшчанку, антыпраўнае абгрунтаваньне магчымасьці ўвядзеньня расейскага войска на чужую тэрыторыю – усё гэта прымушае нас яшчэ раз засяродзіць увагу на...
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Чужое войска ў Беларусі – небясьпека вайны
ЖНІВЕНЬСКІ КАМЭНТАР
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Жнівень – фатальны месяц для расейскай палітыкі. Бальшыня міжнародных і ўнутраных злачынстваў Расеі былі зробленыя ў жніўні. Але для беларусаў жнівень якраз добры месяц, бо тое, што расейцу сьмерць, беларусу — воля.
25 Жніўня 1991 года ...
(Выступ на ліпеньскім Сойме Беларускага Народанага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) …Усё паказвае, на тое, што восеньню будзе пагаршэньне сацыяльнай і эканамічнай сытуацыі. Дзеяньні рэжыму нескладаныя і добра відаць – гэта набраць крэдытаў і душыць магчымыя пратэсты сілай. Але найбольш небясьпечная справа, на якую яны здольныя – гэта ...
Запыты такога роду заўсёды выглядаюць трохі дзіўнымі сваёй праставатай наіўнасьцю. Скажам: “Чаму ў культурнай Нямеччыне да ўлады прыйшоў Гітлер?” Ці: “Чаму расейскія камуністы праводзілі генацыд народаў за савецкай уладай?” Але, тым ня менш, гэта ёсьць самае ўнівэрсальнае пытаньне, каб адказаць па сутнасьці. Спынюся талькі на асноўных тэзісах.
1....
Палітыка – гэта найвышэйшая сфэра грамадзкай дзейнасьці. Але яна мае тую асаблівасьць, што ў ёй, як у футболе, “разьбіраюцца” ўсе, і кожны на стадыёне радзіць сваё “мыла на суддзю”. Таму палітык таксама мусіць прызвычаіцца да ўсяго. Нічога не павінна яго зьдзіўляць.
Выдумка Сьвятланы Алексіевіч (у інтэрв’ю для “Нямецкай хвалі”) пра...
У Сеціве я прачытаў характэрную цытату пісьменьніцы С. Алексіевіч (якая жыве на Захадзе). Вось гэтая цытата: “Я помню свой тогдашний разговор с Зеноном Позняком (ред. - в 90-ые годы лидер БНФ, ныне - председатель партии КХП БНФ), услышанное повергло меня в ужас. Он говорил о том, что надо создать общество памяти полицаев, кто защищал, якобы, Беларусь. Я ...
Паважаныя землякі, паважаныя грамадзяне!
У сакавіку быў распаўсюджаны інфармацыйны матэрыялы ”Шукаем выхад з агульнага крызісу на Беларусі”. Там адзначана, што “канкрэтная прапанова падрыхтоўкі першых крокаў па выхаду з агульнага крызісу будзе выкладзена ў наступным паведамленьні”. За два месяцы, якія мінулі з таго часу, сытуацыя ў краіне згоршала...
(Ліст на чэрвеньскі Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)
Пасьля ўступленьня Беларусі ва Ўсходняе партнёрства падзеі, як і трэба было чакаць, сталі разьвівацца па горшым сцэнары. Унутраная рэжымная палітыка задушэньня ўсяго вольнага і беларускага не зьмянілася ні на каліва. Брусэльская бюракратыя тым часам адкрыта дэманструе гатовасьць...
Мы сталі сьведкамі як візіт Лукашэнкі да Папы Рымскага Бенедыкта 16-га ня тое што дрэнна, а проста фатальна падзейначаў на сьвядомасьць некаторых вольных беларусаў. Іншыя хапаюцца за галаву, маўляў, сьвет здурэў, усё прагніло і нікому нельга верыць, а Папу, якога яны лічылі найвялікшым маральным аўтарытэтам, аказваецца “напляваць на нашы душы.” Усё гэта, вядома,...
(Выступ на курапацкай акцыі Чарнобыльскі шлях – 2009)
Паважаныя сябры, дарагія землякі, фронтаўцы, Ужо мінула 23 гады з таго дня, калі ўзарвалася савецкая атамная станцыя ў Чарнобылі. Сьмерць абрынулася на Беларусь. У 1994 годзе ўзьнік другі Чарнобыль – духоўны і палітычны. Яны ўвесь час скрыжоўваюцца, пашыраючы адзін аднаго і прыносячы вынішчэньне. Сытуацыя, як у...