НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Беларускія Ведамасьці

Беларускія Ведамасьці

Беларускія Ведамасьці 69

Беларускія Ведамасьці 6925 Жніўня 1991 года на нечарговай 5-й Сэсіі Вярхоўнага Савета БССР пасьля доўгіх дыскусіяў і змаганьня дэпутатаў Апазыцыі БНФ з камуністычнай бальшынёй Вярхоўнага Савета была прыпыненая дзейнасьць КПБ (КПСС) у Беларусі і аднагалосна аб’яўлена незалежнасьць краіны шляхам наданьня Дэклярацыі аб суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закону.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 68

Беларускія Ведамасьці 68Бел-Чырвона-Белы Сьцяг у Віцебску. Апоўдні 7 студзеня на вершаліне галоўнай гарадзкой ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, залунаў нацыянальны сьцяг. Паводле мінакоў і тых гараджанаў, што прыйшлі зь дзецьмі на калядныя сьвяткаваньні або на каток, сьцяг бел-чырвона-белае палотнішча памерам ня менш як чатыры мэтры, разгарнулася над зоркай на версе ёлкі. Людзі адразу зьвярнулі на гэта ўвагу, пачалі фатаграфаваць і здымаць на камэры ў мабільных тэлефонах.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 67

Беларускія Ведамасьці 67Дзень Незалежнасьці. 25 Жніўня 1991 года ажыцьцявілася двухсотгадовая мара цэлых пакаленьняў беларускіх змагароў з расейскім заборам. У гэты гістарычны дзень пад напорам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і пры падтрымцы тысячаў людзей на плошчы перад парлямантам была спынена дзейнасьць КПСС у нашай краіне і канстытуцыйна аб’яўлена незалежнасьць Беларусі. Ад часоў падзелу Рэчы Паспалітай і ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага – нашай магутнай дзяржавы – гэты дзень, 25 Жніўня, ёсьць рэальна найвялікшай датай нашай двухсотгадовай гісторыі змаганьня за волю і незалежнасьць.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 66

Беларускія Ведамасьці 66Рыхтуемся да разьвіцьця падзеяў. …Падзеі ў Беларусі (і ў цэлым у сьвеце) усё больш разьвіваюцца па сцэнары крызісу, які істотна ўплывае на палітычныя паводзіны. Чакаецца, што абвастрэньне можа пачацца ўжо ў канцы красавіка гэтага года. Сытуацыя абумоўлена перш за ўсё ўнутранай антыбеларускай палітыкай рэжыму. Крызіс абвастрыў гэтую сытуацыю, і грамадзтва ўжо пачало пажынаць горкія вынікі эканамічнага і палітычнага лукашызму. Напярэдадні магчымых зрухаў у грамадзтве ўсім нам, сябрам Народнага Фронту і ўсяго нашага нацыянальна-дэмакратычнага руху, неабходна яшчэ раз нагадаць сабе аб пазыцыі, прынцыпах і сэнсе нашых паводзінаў у зьменных абставінах.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 65

Беларускія Ведамасьці 65Сьветлая, вольная Беларусь хай Стане нашым Сьцягам! Споўнілася 20 гадоў Народнаму Фронту – арганізацыі, дакладней, руху, які адчыніў новую старонку ў гісторыі Беларусі. Самае галоўнае: была дасягнута рэальная незалежнасьць Беларусі, закладзены структурныя і праўныя асновы незалежнай беларускай дзяржавы, падрыхтаваны палітычны і ідэалягічны крах каляніяльнай камуністычнай сістэмы і сьветапогляду.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 64

Беларускія Ведамасьці 64Пачну з успамінў пра дзень першы. Сёньня шмат хто з удзельнікаў пасяджэньня па ўтварэньню Мартыралёгу Беларусі ў Чырвоным касьцёле ў Менску 19 кастрычніка 1988 года імкнецца прыгадаць, хто ж першым вымавіў словы пра неабходнасьць стварэньня Народнага Фронту. Сяргей Дубавец нават напісаў, што менавіта тыя словы былі самымі важнымі ў гісторыі Фронту, і тут жа падкрэсьліў, што, вось жа, зусім не Пазьняк прамовіў іх упершыню.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 63

Беларускія Ведамасьці 6324 чэрвеня рэжым абвесьціў пра пачатак выбарчай кампаніі па выбарах у сваю палату. Прапануем зьвярнуць увагу, што ў той жа дзень, 24 чэрвеня, А.Лукашэнка сустракаўся з дырэктарам ФСБ Расеі А.Бортнікавым. З інфармацыі выданьня Іnterfax.by выглядае так, што А. Лукашэнка даў справаздачу вышэйшаму начальніку пра яго дамоўленасьці з прэзыдэнтам Расеі Мядзьведзевым наконт рэалізацыі „ саюзнай дзяржавы” і выказаў падзяку „ за ту поддержку, которую оказывает ваше ведомство нашей стране”.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 62

Беларускія Ведамасьці 62Дарагія землякі, дарагія беларусы! Сёньня, як заўсёды, мы тут, у трагічным і знакавым месцы, дзе прышлыя чужаніцы расстрэльвалі наш народ. Курапаты – гэта народ-ная магіла, сымвал нашага народнага вынішчэньня. Але ў 1988 год-зе, калі былі адкрытыя Курапаты, гэты знак адчыніўся нанова, стаўся сымвалам народнага ўваскрашэньня. Менавіта з адкрыцьця праўды пра Курапаты пачалося новае Беларускае Адраджэньне.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 61

Беларускія Ведамасьці 61Аднаўленьне незалежнасьці Беларусі Вяршыняй палітыкі Беларускага Народнага Фронту было аб’яўленьне Незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Гэта была вялікая падзея ХХ стагоддзя ў жыцьці нацыі. Першае аб’яўленьне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбылося 25 Сакавіка 1918 года, але ўжо ў сьнежні гэтага ж году краіна была стлумлена расейскай бальшавіцкай акупацыяй, якая працягвалася 73 гады. Барацьба за незалежнасьць супала са змаганьнем супраць камунізму і КПСС. Гэтая акалічнасьць дапамагала сабраць значныя сілы і падтрымку людзей, хоць у цэлым беларускае савецкае грамадзтва і савецкія эліты былі слаба падрыхтаваныя да незалежнай палітыкі.
Чытаць далей

Беларускія Ведамасьці 60

Беларускія Ведамасьці 6019 студзеня 2007 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ перадаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь заяву. У заяве Сойм паставіў патрабаваньне аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Аб фальсіфікацыі 23 лістапада 2006 года паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў. Па гэтаму факту 10 сьнежня 2006 г. Сойм прыняў адмысловую пастанову, ў выкананьне якой была пададзена заява ў Вярхоўны суд.
Чытаць далей
1234