Навіны

У 2013 годзе назіраецца выразная інтэнсіфікацыя акупацыйнай палітыкі на Беларусі з боку антыбеларускага рэжыму і пуцінскай Масквы. Гэта выяўляецца ва ўсё больш жорсткай трактоўцы беларусаў як акупаванага насельніцтва і шэрагу захадаў, накіраваных на ліквідацыю суверэнітэту, падрыву эканомікі і пазбаўленьня матэрыяльнай базы людзей, што мусіла б прывесьці да яшчэ большай...

(З нагоды выступу С. Шушкевіча ў "Народнай Волі" 26 лiпеня 2013 г.)
Гадоў праз 10-12 пасьля прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце БССР Станіслаў Шушкевіч пачаў рэгулярна хіхікаць наконт дэманстратыўнага выхаду Дэпутатаў Апазыцыі БНФ з залі парляманту перад галасаваньнем за Дэклярацыю, якую яны, практычна, самы напісалі і абаранілі на Сэсіі. Праўда, тады яму (які трымаўся разам з...

Пасьля ўпадку камунізму ў Эўропе палітычныя дачыненьні, тэхналёгіі, мэтады і зьмены прыярытэтаў настолькі ўскладніліся, што сьвет (як ужо было ў 1930-х) не пасьпявае за асэнсаваньнем падзей. Гэта небясьпечна, бо разьвязвае рукі заганным палітычным сілам.
Посткамуністычны стан у Эўропе характарызуецца пашырэньнем Эўразьвязу і прыходу да ўлады савецкага КГБ у двух...

Некалькі слоў пра фаюмскі партрэт. На гэтую тэму шмат напісана. Зьява ў жывапісе надзвычайная. Тут, у гэтым кароткім эсэ, я хацеў бы занатаваць свае пачуцьці і развагі.
З усяго сусьветнага жывапісу, які мне прыходзілася бачыць у ілюстрацыях і арыгінале, найбольшае ўражаньне на мяне робіць фаюмскі партрэт. Тут такое моцнае эстэтычнае ўстрасеньне, як ад старой даўняй...

Курапаты – помнік асобага кшталту. У зьнішчэньні яго і кантролю над ім зацікаўлена ФСБ-КГБ Расеі і палітычныя колы, якія гэтую кантору абслугоўваюць. Усе складанасьці, канфлікты, правакацыі і нішчэньні не абходзіліся без удзелу гэтай “канторы”. Рана ці позна, шукаючы выхаду, рэстаран-бардэль, які будуюць пад Курапатамі, знайшоў бы туды дарогу.
У аўторак 4-га...

Да 90-годдзя нараджэньня
і 10-годдзя сьмерці Васіля Быкава
19 чэрвеня – сьветлы дзень. Мы звычайна ў гэты дзень ішлі да Васіля Быкава, віншавалі яго з Днём народзінаў. Я бачыў, што Быкаў і сам любіў такія спатканьні. Ён пачуваўся ў Фронце душэўна ўтульна. Атмасфэра ласкі і дабрыні, якая атуляла яго і якая ўвогуле была тады ў сядзібе БНФ, вельмі імпанавала яму. Усе жылі, як на...

Пасьля адкрыцьця і афіцыйнага дасьледваньня Курапатаў (і потым афіцыйнага прызнаньня саветамі расстрэлаў НКВД у гэтым месцы) на працягу добрага дзясятка гадоў гэбісцкая прапаганда распаўсюджвала хлусьню, што там, маўляў, забівалі не беларусаў і не савецкія энкавэдзісты, а “немецко-фашістскіе захватчікі” расстрэльвалі “евреев”. Гэбоўскую качку падтрымлівалі самы...

У Курапацкім лесе з боку незаконна пабудаванага рэстарана высякалі просеку, каб можна было зьмяніць межы ахоўнай зоны і вывесьці з-пад адказнасьці парушальнікаў.
У лісьце “Аб шанаваньні Курапатаў” (21. 05. 2013) да кіраўніцтва і сяброў КХП-БНФ і Хрысьціянскай Злучнасьці Курапаты я выказаў сумненьні ў рэальнай сутнасьці заклікаў арганізаваць агульнанацыянальную талаку ў...

Сёньня споўнілася 25 гадоў, як былі адкрытыя Курапаты. У той жа год на Ленінградзкім тэлебачаньні паказалі маё інтэрв’ю пра адкрыцьцё гэтых могілак генацыду. Тады з Ленінграда мне прыслала ліст мой рэцэнзент па дысертацыі доктар мастацтвазнаўства Надзея Кузякіна, дзе пісала, што трывожыцца за мой лёс: “Понимаете ли Вы, какую страшную, злобную силу Вы зацепили?..”
...

Адкрыцьцё Курапатаў было абнародавана 3 чэрвеня 1988 года пасьля археалягічных раскопак, гістарычных і сацыяльных дасьледваньняў аўтара гэтых радкоў. Артыкул быў надрукаваны ў газэце “Літаратура і Мастацтва”, падпісаны З. Пазьняком і Я. Шмыгалёвым.
Ужо 25 гадоў ідзе барацьба за існаваньне Курапатаў. Гэтая барацьба, не на жыцьцё, а на сьмерць паміж жывой Беларусяй і...