Навіны
Працягваецца паранойны працэс "заканадаўчага" афармленьня тэрору і генацыду супраць насельніцтва Беларусі.
(Ліст сябрам народнай партыі КХП -- БНФ)
(Эмацыйнае эсэ пасьля падзей)

9-га траўня вар’ят зрабіў "дэкрэт", што, калі яго заб’юць, то ўся ўлада пераходзіць да Рады Бясьпекі і адразу аб’яўляецца надзвычайнае альбо ваеннае становішча.

Калі маскоўская ФСБ арганізавала містыфікацыю нібыта з пакушэньнем на забойства Лукашэнкі, і, калі ў маскоўскія сеткі трапілі ў якасьці тэрарыстаў Фядута, Зяньковіч і Костусеў, то адразу гэта выглядала вельмі камічна, бо ўсім было відаць прыцягнутая за вушы прыдумка.

Беларусь перажывае чарговую фазу "цяжкога часу" -- час рэпрэсіяў, час абсурду, час цемры, час аблуды. Брыдота вылезла на паверхню і сьведчыць пра сябе.

У 2020 годзе беларускае грамадзтва яшчэ палітычна не сасьпела да барацьбы за ўладу з антыбеларускім рэжымам. Але яно здольнае было на пратэст. Радыкалізацыя пратэстаў не адбылася, бо грамадзтва (акрамя асобных людзей) было не гатовае да вострых рэвалюцыйных дзеяньняў, і штучна нельга і немагчыма было тое прысьпешыць.

8 травень. Скончылася 2-я Сусьветная вайна на тэрыторыі Эўропы. Гітлерскі нацыянал-сацыялістычны рэжым капітуляваў. Амэрыканска-брытанскія войскі вызвалілі Заходнюю Эўропу.

Ёсьць намеры правакацыі на 9 траўня ў Менску. Якая служба, якая палітыка за гэтым стаіць -- не істотна. Важна, што яна антыбеларуская. План двойчы агучаны П. Латушкам і І. Макарам.

Азіраючыся на гісторыю, заўважаем, што пры абсалютным кіраваньні ўладай, грамадзтва пераймае рысы і паводзіны кіроўнай асобы абсалютызму. Гэта заўважылі і пра тое пісалі нават некаторыя расейскія інтэлігенты-заходнікі яшчэ ў ХІХ-м стагоддзі, ацэньваючы ўладу цароў.