Артыкулы
![Народны мэмарыял Курапаты. 20 гадоў](upload/small-1355597111.jpg)
Выступ Зянона Пазьняка на 20-я ўгодкі адкрыцьця Курапатаў
Дарагія землякі, дарагія сябры.
Мінула 20 гадоў з таго часу, як Беларусь даведалася пра Курапаты. Памятаем, што гэтая падзея ўскалыхнула народны дух, узрушыла і мабілізавала людзей дамагацца волі, праўды і справядлівасьці. Усё гэта засьведчыла, што, нягледзячы на 70 гадоў савецка-расейскай няволі і...
![Сакавік – 2008](upload/small-1355597029.jpg)
Пазаўчора, 11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца.
Магчыма, прыкра шмат каму назіраць, што за 14 гадоў хамскага зьдзеку зь Беларусі грамадзтва ні ў чым істотна не...
![Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі](upload/small-1355596944.jpg)
Дарагія землякі-беларусы, паважаныя фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам – Днём Незалежнасьці!
Сёлета спаўняецца 90 гадоў з таго часу, калі 25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі аб’явіла пра дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Наша незалежнасьць тады праіснавала, аднак, вельмі кароткі час, і ў сьнежні 1918 года...
![Aб выбарах](upload/small-1355596696.jpg)
(Урывак з артыкула “Улада цемры”)
Цемрашальства антыбеларускага рэжыму асабліва выразна відаць у выбарах. Практычна, усе выбары за гэтым рэжымам былі недэмакратычнымі і былі сфальсіфікаваныя. У фальсіфікацыі незаконных выбараў прэзыдэнта ў 2006 годзе публічна прызнаўся сам фальсіфікатар А. Лукашэнка. Зразумела, што ён не хацеў гэта сказаць. Але яго падвялі...
![УЛАДА ЦЕМРЫ](upload/small-1355596482.jpg)
У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і...
![ПРА СУД І АТАМНУЮ НЕБЯСЬПЕКУ](upload/small-1355596224.jpg)
Выступ на лютаўскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
Паважаныя фронтаўцы, сябры Сойму БНФ! Вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу моцы і салідарнасьці ў змаганьні за будучыню і адраджэньне нашай дарагой Айчыны Беларусі!
Толькі што, пару дзён таму, скончыўся так званы “суд” паводле нашага іску да...
![Новая вайна](upload/small-1355596075.jpg)
(Выступ на сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)
Год-два таму пуцінская Масква зразумела, што купіць Беларусь за “так” у свайго сатрапа ім ня ўдасца. Сатрап прадаваўся толькі за ўладу над Крамлём. Тады ўзгарэлася газа-нафтавая вайна, дакладней агрэсія, якая перарастае цяпер ў вайну...
![ЧАРГОВЫЯ КРОКІ АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ ПА ЛІКВІДАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ](upload/small-1355595751.jpg)
Ліквідацыя беларускай фундамэнтальнай навукі ад самага пачатку ёсьць адзін з галоўных накіраваных удараў антыбеларускага рэжыму ў справе нацыянальнага вынішчэньня Беларусі. Матывацыя, якую выкарыстоўваюць непрыяцелі, выглядае цалкам банальнай. Яна добра вядомая яшчэ за часы палітыкі Савецкага Саюза на “ўскраінах імпэрыі”. Гэта матывацыя...
![Асьвета і сіла](upload/small-1355595523.jpg)
(Выступ на лістападаўскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)
У кастрычніку адбываліся некаторыя падзеі, якія дазваляюць выказаць пэўныя меркаваньні.
У псэўдаапазыцыі “крызіс жанру” набыў гратэскавыя формы. Маразм і пустата гэтых асобаў выразна выявіліся ў небеларускім “маршы” 14-га ...
![НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ](upload/small-1355595355.jpg)
Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, — там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах.
Народны Мэмарыял быў запачаткаваны 29 кастрычніка 1989 года ўсталяваньнем...