НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Артыкулы

НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ

НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ Зянон Пазьняк: Павінна быць народная воля. Гэты мой зварот да ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія ўдзельнічаюць у перадвыбарчай кампаніі, да арганізатараў і выканаўцаў збору подпісаў, а таксама да законных прэтэндэнтаў на выбары. Рэальная сітуацыя выглядае так: - Лукашэнка ня мае права балатавацца на трэці тэрмін. - Бюлетэні, у якіх упісаная асоба, што ня мае права...
Чытаць далей

Увага! Правакацыя!

Увага! Правакацыя!Па Беларусі і ў Сеціве сталі распаўсюджваць улётку нібыта ад імя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і ад майго імя з заклікам байкатаваць выбары. Гэтая ўлётка ёсьць фальшыўка, адлюстроўвае тыповую правакацыйную працу КГБ. Яе зьяўленьне сімптаматычнае. Рэжым баіцца масавага ўдзелу людзей у выбарах. Аферысты хочуць каб менш прышло на галасаваньне, тады...
Чытаць далей

Заява У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь

Заява  У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь Заява У Пракуратуру Рэспублікі Беларусь Ад грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Пазьняка Зянона Станіслававіча. Зьвяртаю ўвагу, што дзяржаўныя асобы, ворганы ўлады і сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Сутнасьць парушэньняў заключаецца ў наступным: Не існуе дзяржавы з ...
Чытаць далей

Выступ на Сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ “Крэмль шукае сабе магілу”

Выступ на Сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ “Крэмль шукае сабе магілу”Паважаныя сябры Сойму БНФ і Партыі БНФ, вітаю вас у Бацькаўшчыне, зычу мужнасьці і трываньня ў барацьбе за вольную Беларусь! Гэты наш Сойм адбываецца напярэдадні чарговага Зьезду Фронту і Партыі БНФ. У такіх цяжкіх умовах наш Фронт быў толькі ў 1988-89 гг., калі сілы савецкай маскоўшчыны і цемры атачалі нас, як зграя сабак. Але тады пачынаўся ўздым грамадзтва,...
Чытаць далей

Слуцкі збройны чын – наш гераічны прыклад

Слуцкі збройны чын – наш гераічны прыклад Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую вас са слаўнай гадавінай Слуцкага Збройнага Чыну! 85 гадоў таму нашы народныя змагары ўзьняліся на абарону Беларусі ад маскоўска-бальшавіцкай мільённай арды. Тады ў народзе жыў дух змаганьня за волю, свабоду і Беларусь. І ніхто не лічыў сілы ворага, не рахаваў сябе ў розуме варта змагацца ці не. Ішлі і змагаліся. Ішлі нават ...
Чытаць далей

Выступ на Лістападаўскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Выступ на Лістападаўскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФЧым бліжэй 2006 год, тым больш адчуваецца, як мітусяцца камбінатары вакол Беларусі. Нядаўна група высокай бюракратыі Эўразьвязу наведала Маскву, дзе паўтарала свае бесталковыя фразы аб патрэбе дапамогі беларусам з боку Расеі ва ўсталяваньні дэмакратыі ў Беларусі. Але ня думайма, што ў гэтым абсурдным упартым паўтарэньні выяўляецца толькі сьведчаньне...
Чытаць далей

Назіраецца павелічэньне варожасьці

Назіраецца павелічэньне варожасьціЗ першых дзён лістапада заўважна актывізавалася Масква, ейныя “спэцслужбы” і “гэбэ” супраць беларускага руху. Зь некаторых беларускіх форумаў у Сеціве (шмат якія зь іх кантралююцца КГБ) выключылі беларускіх удзельнікаў і зьнішчылі ўсе іхныя выказваньні. Ліквідавалі таксама станоўчыя і нэўтральныя выказваньні пра мяне (пакінулі нэгатыўныя). У...
Чытаць далей

Нацыянальнае становішча

Нацыянальнае становішчаСтановішча, у якім цяпер знаходзіцца Беларусь, нагадвае аддалена сітуацыю, якая склалася ў канцы ХVIII стагоддзя, калі сумеснымі намаганьнямі трох імпэрыяў Беларусь і Рэч Паспалітая былі разарваныя паміж немцамі і Масквой. Гэта было даўно. Гістарычная памяць у грамадзтве амаль зьнішчаная, і цяпер, калі сітуацыя стала паўтарацца, для бальшыні яна незразумелая. І ў ...
Чытаць далей

ВЯЛІКІЯ ДЗЯДЫ (выступ на мэмарыяльным мітынгу ў Курапатах)

ВЯЛІКІЯ ДЗЯДЫ (выступ на мэмарыяльным мітынгу ў Курапатах)Дарагія землякі! Вітаю вас у дарагой Бацькаўшчыне на пакутнай Курапацкай зямлі! Сёньня сюды прышоў наш народ, нашчадкі Дзядоў. Мне здаецца - я бачу вашыя абліччы і чую пах Курапацкага лесу. Ён заўсёды са мной і ўсе гэтыя дзевяць гадоў я ні секунды ня жыў за мяжой, бо мае ўяўленьні і думкі, і справы штомінутна, штохвілінна ёсьць тут на сьвятой Беларусі. Кожны год мы ...
Чытаць далей

БЕЛАРУСАМ КАНАДЫ

БЕЛАРУСАМ  КАНАДЫ Дарагія землякі! Віншую ўсіх з урачыстым адкрыцьцём 40-га Агульнага зьезду Згуртаваньня беларусаў Канады! Няхай магутна жыве наш Беларускі вольны дух! Беларусь будзе вечна, пакуль будзем мы. Таму ўсюды, дзе б мы не былі і куды б не закінуў нас суровы лёс, хай квітнее ў душы сьветлы вобраз – наша дарагая Бацькаўшчына! Колькі магчыма ўспаможам яе ў...
Чытаць далей
<<151617181920212223>>