Артыкулы
Акцыя “Грамадзянства БНР” распачатая ў 1998 г. Ідэя была абмеркаваная ў Беларускім Народным Фронце і 13 красавіка пастаўлена на Прэзыдыюме Рады БНР старшынёй БНФ З.Пазьняком. У выніку разгляду Прэзыдыюм Рады БНР прыняў Заяву “Аб грамадзянстве БНР”. Ніжэй тэскт заявы.
“Рада БНР як носьбіт ідэі незалежнасьці Беларусі, угрунтаванай на ўстаўных ...
30-га чэрвеня суд у Катары прызнаў двух супрацоўнікаў расейскага КГБ (ФСБ), абвінавачаных у забойстве экс-прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Зелімхана Яндарбіева вінаватымі па ўсіх пунктах абвінавачваньня і прысудзіў іх да пажыцьцёвага зьняволеньня.
Масква азлоблена маўчыць. Не ўдалося схаваць свае крывавыя лапы. Заходні сьвет таксама маўчыць. Можа,...
(Нататкі за красавік і травень 2004 г)
„Пакрокавая палітыка" (азначэньне У. Пуціна) зьнішчэньня беларускай нацыі цяпер распрацавана расейцамі гэтак жа сама, як царская палітыка вынарадаваньня і русіфікацыі беларусаў ў XIX стагоддзі, але — з далучэньнем цяперашніх гэбоўскіх „тэхналёгіяў". Распаўсюджаны накірунак (гэтага пакрокавага этнацыду) сплянаваны па...
Выказваю глыбокае спачуваньне і жаль у сувязі з гібельлю вялікага чачэнца, паэта і барацьбіта за незалежнасьць краіны Зелімхана Яндарбіева.
Справа свабоды і незалежнасьці Чачэніі, за якую змагаўся Зелімхан Яндарбіеў і тысячы патрыётаў, завершыцца перамогай. Усе ахвяры ня будуць дарэмнымі.
3 павагай і смуткам
Зянон ПАЗЬНЯК Старшыня Беларускага Народнага Фронту...
Ідэя правесьці „ Беларускі дзень " у Кангрэсе была выказаная кангрэсмэнам Стывенам Лятарэтам у час спатканьня зь ім беларусаў 28-га траўня, пра якое ўжо паведамлялася ў травеньскім нумары „Бепарускіх Ведамасьцяў".
Сутнасьць мерапрыемства ў тым, што ў Кангрэс прыязджае грамада беларусаў з розных штатаў і на працягу аднаго дня, разьмеркаваўшыся, спаткаецца...
Гэтыя нататкі я напісаў з разьліку на маладых беларусаў, якіх шмат цяпер сабралася за мяжой. На Бацькаўшчыне бяда. Чым беларуская моладзь можа дапамагчы Беларусі? Становішча фармальнае цяпер значна больш спрыяльнае для беларусаў у замежжы, чым некалі, бо маем сваю дзяржаву, амбасады, прадстаўніцтвы, нас прызнаюць, з намі лічацца. Нічога такога ня мела эміграцыйная моладзь у 20-30-х, ці 40-х гадах. Чыноўнікі вызьверваліся на слова “беларус”. Прозьвішча нават не маглі запісаць у дакумантах па-беларуску. Але беларусы змагаліся за сваё.
Зянон Пазьняк
22 траўня гэтага году шэсьць грамадзянаў Беларусі (Сяргей Папкоў, Кастусь Кашэль, Генадзь Пляшко, Алег Радзюк, Алесь Чахольскі, Уладзімер Юхо), якія належаць да Беларускага Народнага Фронту „Дпраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, падалі іскавыя заявы ў Вярхоўны Суд Беларусі аб парушэньні іхных чалавечых грамадзянскіх і канстытуцыйных...
Сярод разумных і дурань разумны. Але нікчэмная асоба найлепш відаць на фоне вялікіх асобаў. Таму нікчэмнасьць, як правіла, ненавідзіць лепшых. Самая бязьлітасная нянавісьць, гэта ёсьць нянавісьць шэрых людзей, бо яна ірацыянальная і толькі шукае лягічнага апраўданьня. Гэта нянавісьць натоўпу, што забіваў каменьнямі прарокаў і нянавісьць Сальеры, што падліваў...
22 чэрвеня на 80-м годзе жыцьця памёр вялікі беларускі пісьменьнік і вялікі беларус Васіль Быкаў.
У беларускай і сусьветнай літаратуры творчасьць Быкава — гэта цэлы накірунак, адкрыцьцё для сьвету. Быкаў вобразна выявіў і псіхалягічна, па-мастацку адлюстраваў лёсы беларусаў і лёс народа на вайне і ў часы бальшавіцкага ліхалецьця. Быкаў узьняў наш народ над...
Праўдзівай і дакладнай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Беларусі, ёсьць там вельмі няшмат, паколькі ідзе сплянаваная вайна за валоданьне Беларусяй, якую вядзе, у асноўным, расейскі КГБ, што поўнасьцю захапіў уладу ў Расеі і таксама ў Беларусі. Арганізаваныя сілы беларускай незалежнасьці ня могуць эфектыўна ўплываць на інфармацыйныя цячэньні з прычыны...